Па-беларуску – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Лідар гурта «Дразды», які ўдзельнічаў у праектах праваслаўнай семінарыі, заклікаў беларусаў да прымірэння
Віталь Карпанаў падчас канцэрта ў Маладзечне заклікаў беларусаў не лічыць адно аднаго ворагамі і пакінуць у мінулым узаемныя крыўды, у тым ліку праз палітычныя погляды. Як распавяло «Люстэрка», музыка згадаў людзей, якія некалі «не там лайк паставілі», і заявіў: «Трэба адпусціць, перагарнуць гэтую старонку. Няма ў нас іншых беларусаў — якія ёсць, трэба і жыць, і працаваць».

Карпанаў, нагадаем, удзельнічаў у праектах Мінскай духоўнай семінарыі. У прыватнасці, ён узяў удзел у запісе асобных псалмоў разам з хорам семінарыі, а таксама стаў госцем падкаста, прысвечанага патрыятызму, прычынам канфліктаў і ролі Царквы.

Творчасць «Драздоў» вядомая беларусам з рознымі палітычнымі поглядамі. У 2020 годзе гурт выступаў на праўладных мерапрыемствах, але пазней сам сутыкнуўся з нападкамі праўладных актывістаў і абмежаваннямі канцэртнай дзейнасці. Зараз гурт працягвае сваю канцэртную дзейнасць па Беларусі.

У Беларусі ўпершыню не адбылася публічная каталіцкая малітва ні ў адным з месцаў масавых пахаванняў ахвяр савецкіх рэпрэсій
У Гомелі ўпершыню за больш як 30 гадоў не адбылося традыцыйнае набажэнства ў памяць пра ахвяр савецкіх рэпрэсій. Як паведамляе Katolik.life, мясцовыя ўлады не дазволілі правесці малітву каля крыжа на 9-м кіламетры Чарнігаўскай шашы, дзе знаходзяцца масавыя пахаванні расстраляных. Штогод 2 лістапада, у Дзень успаміну ўсіх памерлых вернікаў, тут збіраліся каталікі. Сярод ахвяр рэпрэсій былі і вернікі, у тым ліку каталіцкія і праваслаўныя святары.

У апошнія гады набажэнствы на гэтым месцы ўзначальваў біскуп Казімір Велікаселец, які памёр у пачатку 2026 года. Гомель заставаўся апошнім месцам у Беларусі, дзе каталікі працягвалі публічна маліцца непасрэдна на месцы пахавання ахвяр савецкіх рэпрэсій. У Курапатах пад Мінскам, дзе раней штогадовыя малітвы праходзілі з удзелам біскупаў і прадстаўнікоў Ватыкана, такія набажэнствы не праводзяцца з 2023 года.

Такім чынам, у 2026 годзе ўпершыню перапынілася шматгадовая традыцыя публічнай каталіцкай малітвы на месцах масавых расстрэлаў ахвяр сталінскага тэрору. Раней арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч называў Курапаты «Галгофай беларускага народа». Падчас памінальных набажэнстваў вернікі маліліся не толькі за загінулых і дзякавалі за сведчанне веры мучанікаў, але і прасілі Божай міласэрнасці для іх катаў.

Беларускія біскупы ўпершыню за апошнія гады публічна ўзгадалі вайну ва Украіне
Каталіцкі Касцёл у Беларусі 27 кастрычніка далучыўся да малітоўнай ініцыятывы Папы Льва XIV, пакліканай аб’яднаць вернікаў у просьбе аб спыненні войнаў, паяднанні паміж народамі і ўсталяванні справядлівага міру. Гэты дзень мае асаблівае значэнне: сорак гадоў таму, у 1986 годзе, святы Ян Павел II сабраў у Асізі прадстаўнікоў розных рэлігій свету, каб разам маліцца аб міры.

27 кастрычніка святыя Імшы ў інтэнцыі міру ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі адбыліся і ў мінскім катэдральным касцёле, і ў магілёўскай гістарычнай контркатэдры на чале з біскупамі.

У гэты дзень, паводле назірання «Хрысціянскай візіі», упершыню з 2022 году беларускія біскупы публічна ўзгадалі падчас гамілій вайну Расіі супраць Украіны. Папярэдні раз, у жніўні 2025 года, у дзень малітвы і посце аб міры, у анонсах і справаздачах гучалі фармулёўкі аб «міры ва ўсім свеце» без узгадак Украіны.

А канкрэтнае асуджэнне вайны і заклік да малітвы аб міры для Украіны гучалі ў беларускім Касцёле толькі ў самым пачатку поўнамаштабнага ўварвання РФ, у пачатку сакавіка 2022 года, калі біскупскую канферэнцыю ўзначальваў біскуп Віцебскі Алег Буткевіч.

Цяпер падчас гаміліі біскуп Аляксандр Яшэўскі ў Магілёве «звярнуў увагу на асаблівы боль, які выклікае вайна паміж суседнімі Украінай і Расіяй», як адзначаецца на сайце епіскапату.

Біскуп «нагадаў пра людзей, якія гінуць, пра разбураныя гарады і вёскі, разлучаныя сем’і, дзяцей, якія растуць пад гукі паветраных трывог, і тых, хто вымушаны пакідаць родныя мясціны».

Іерарх падкрэсліў, што «за кожнай навіной пра абстрэл і баявыя дзеянні стаяць чалавечыя жыцці, чыесьці маці і бацькі, сыны і дочкі, мужы і жонкі, чые мары і надзеі разбураюцца вайной».

Паводле яго, «для беларусаў гэтая трагедыя асабліва балючая, бо Украіна і Расія — нашы суседзі, з якімі нас звязваюць шматлікія чалавечыя, сямейныя і культурныя сувязі».

Пры гэтым біскуп падкрэсліў, што «сапраўдны мір не азначае заплюшчваць вочы на несправядлівасць: ён павінен грунтавацца на праўдзе, справядлівасці і павазе да чалавечай годнасці».

Падчас Імшы вернікі маліліся за ўсіх, хто церпіць ад вайны, за загінулых і параненых, за сем’і, якія страцілі сваіх блізкіх, за людзей у палоне і бежанцаў, а таксама за тых, хто чакае вяртання родных дадому. Асаблівай інтэнцыяй стала просьба аб спыненні кровапраліцця і дасягненні справядлівага і трывалага міру.

Прычым, у Магілёве ў Імшы ўдзельнічалі прадстаўнікі мясцовага аддзялення праўладнага «Беларускага фонду міру», што «падкрэсліла значнасць агульнай адказнасці за захаванне міру ў грамадстве».

Публікацыі аб Імшах у інтэнцыі міру з удзелам іншых беларускіх біскупаў пакуль не з’явіліся на афіцыйных рэсурсах. Аднак вядома, што прынамсі ў Мінску дапаможны біскуп архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі таксама ўзгадваў у гаміліі Украіну і адзначаў, што «мы не можам не звярнуць увагу на нашых блізкіх суседзяў, бо гэта найбольш адгукаецца ў нашых сэрцах, таму мы молімся аб супакоі ва Украіне, у іншых краінах, дзе патрэбна ўменне весці дыялог, прабачаць, умець дамаўляцца».

5-годдзе кіравання Станеўскім архідыяцэзіяй адзначылі надзвычай шырока і з удзелам чыноўнікаў
5-годдзе кананічнага ўступлення на пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага адзначылі 24 кастрычніка. Для святкавання абралі не мінскі архікатэдральны касцёл, а святыню ў Магілёве, падкрэсліўшы яго гістарычнае значэнне.

Паводле назіранняў «Хрысціянскай візіі», упершыню гадавіна ўступлення на пасаду святкавалася ў беларускім Касцёле настолькі шырока і ўрачыста. Мітрапаліт падыходзіў да алтара пад спеў хору Ecce sacerdos magnus ― «Вось вялікі святар».

Таксама ўпершыню на такой урачыстасці было настолькі шырокае прадстаўніцтва дзяржаўных служачых. Тых, хто прысутнічаў на Імшы, партал епіскапату пералічыў наступным чынам:

– старшыня Пастаяннай камісіі па ахове здароўя, спорце, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Валерый Анатольевіч Малашка разам з жонкай Ірынай Леанідаўнай;
– намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Міхаіл Міхайлавіч Жудро;
– старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Святлана Мікалаеўна Сташэўская;
– галоўны спецыяліст па справах рэлігій і нацыянальнасцяў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Антон Мікалаевіч Лабаноўскі;
– начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандра Мікалаеўна Ігнаценка;
– старшыня праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення Беларускага фонду міру Андрэй Аляксандравіч Нікіцін.

Адзначаецца, што Генеральны вікарый архідыяцэзіі біскуп Аляксандр Яшэўскі «з пачуццём глыбокай пашаны прывітаў прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, мясцовага кіравання і самакіравання, кіраўнікоў і прадстаўнікоў грамадскіх аб’яднанняў», і падзякаваў ім за прысутнасць і «за добрае узаемадзеянне паміж дзяржаўнымі інстытутамі, грамадскімі арганізацыямі і Каталіцкім Касцёлам дзеля духоўнага, культурнага і маральнага дабра нашага народа».

Сам юбіляр на пачатку ўступнай прамовы ў чарговы раз паўтарыў сваё выказванне: «Дзяржава і Касцёл ― гэта сям’я сем’яў», адзначаючы: «Прысутнасць біскупаў, святароў і манаскіх асоб, вернікаў з Мінска і шматлікіх прадстаўнікоў дзяржаўных органаў мясцовага значэння сімвалічная і паказвае адзінства ў разнастайнасці».

У асобнай публікацыі на партале епіскапату пералічваецца, хто і як віншаваў арцыбіскупа Станеўскага. Віншавальнае слова старшыні Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Анатоля Ісачанкі зачытаў Антон Лабаноўскі, галоўны спецыяліст па справах рэлігій і нацыянальнасцяў галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама.

Таксама выказалі віншаванні намеснік старшыні Магілёўскага абласнога Савета дэпутатаў Міхаіл Жудро і старшыня Магілёўскага гарадскога Савета дэпутатаў Святлана Сташэўская, прадстаўнікі праўладных арганізацый: старшыня Беларускага фонду міру Максім Місько і кіраўнік праўлення Магілёўскага абласнога аддзялення нацыянальнай міратворчай арганізацыі Андрэй Нікіцін.

Апошні падарыў Станеўскаму прапагандысцкую кнігу «Наш прэзідэнт».

З’явілася пацверджанне аб ліквідацыі парафіі грэка-католікаў у Оршы
Як высветліў Katolik.life, у Адзіным дзяржаўным рэгістры з’явіліся звесткі аб ліквідацыі парафіі Покрыва Найсвяцейшай Багародзіцы ў Оршы. Працэдура пачалася 1 ліпеня 2026 года па рашэнні Віцебскага абласнога суда. Раней пра ліквідацыю паведамлялася неафіцыйна.

Грэка-католікі ў Оршы не мелі ўласнага храма і збіраліся ў мясцовым касцёле. Пасля перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый у Беларусі засталося 12 грэка-каталіцкіх парафій. Раней працэс ліквідацыі пачаўся таксама ў дачыненні да трох супольнасцяў Брэсцкай вобласці — у Брэсце, Баранавічах і Івацэвічах.

У Беларусі адбылася змена кіраўніка Грэка-каталіцкай царквы
У капліцы святога Яна Хрысціцеля ў Мінску адбылося ўвядзенне ў служэнне новапрызначанага Апостальскага адміністратара для грэка-католікаў Беларусі — айца Лявонція Тумоўскага. Фактычна гэта азначае змену кіраўніка Беларускай грэка-каталіцкай царквы.

На ўрачыстасці прысутнічалі папярэднік айца Лявонція — архімандрыт Сяргей Гаек, Мінска-Магілёўскі мітрапаліт Юзаф Станеўскі, арцыбіскуп-эмерыт Тадэвуш Кандрусевіч, а таксама біскупы, святары і вернікі.

У цырымоніі таксама ўзяў удзел Апостальскі нунцый у Беларусі, арцыбіскуп Іньяцыё Чэффалія, які сам з’яўляецца грэка-каталіцкім біскупам.

Змена кіраўніцтва Беларускай грэка-каталіцкай царквы адбываецца ў няпросты для супольнасці час. У выніку перарэгістрацыі рэлігійных арганізацый грэка-католікі страцілі 25% раней зарэгістраваных парафій. Гэта стала адным з наступстваў рэпрэсіўнай палітыкі рэжыму Лукашэнкі ў дачыненні да непажаданых уладам рэлігійных супольнасцяў.

Адноўлены сайт Леаніда Маракова з біяграфіямі тысяч рэпрэсаваных святароў
Пасля трох гадоў недаступнасці аднавіў працу сайт даследчыка сталінскіх рэпрэсій Леаніда Маракова. На ім сабраныя біяграфіі тысяч беларусаў, якія сталі ахвярамі камуністычнага тэрору. Сярод іх — каля 3000 каталіцкіх і праваслаўных святароў, расстраляных, закатаваных у турмах НКУС або адпраўленых у лагеры.

Усяго ў даведніках Маракова прадстаўленыя біяграфіі больш як 4000 настаўнікаў, 1500 медыцынскіх і ветэрынарных работнікаў, звыш 1000 літаратараў і навукоўцаў, а таксама тысяч іншых рэпрэсаваных. На сайце можна прачытаць і творы самога даследчыка, і вершы яго дзядзькі, паэта Валерыя Маракова, расстралянага 29 кастрычніка 1937 года.

Пра аднаўленне рэсурсу паведаміў кіраўнік Беларускай рады культуры Сяргей Будкін. Праца стала магчымай дзякуючы Клубу беларускіх мецэнатаў, Івану Бахціну і дазволу сына даследчыка Змітра Маракова.

«Памяць пра нашых продкаў — падмурак, на якім мы зможам бараніць будучыню Беларусі, яе Свабоду і Незалежнасць!»

— пісаў Леанід Маракоў у звароце да наведвальнікаў сайта.

Каталічку і былую чыноўніцу з Бешанковічаў прызналі палітзняволенай
Праваабаронцы прызналі палітычнай зняволенай 56-гадовую Галіну Усцюгову з Бешанковічаў. Жанчына цяпер адбывае пакаранне ў гомельскай жаночай калоніі № 4. Раней яе ўнеслі ў спісы «экстрэмістаў» і «тэрарыстаў».

Галіну Усцюгову асудзілі ў Мінскім гарадскім судзе паводле пяці палітычна матываваных артыкулаў Крымінальнага кодэкса, у тым ліку за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці», «ўдзел у экстрэмісцкім фармаванні», «распальванне варожасці», «дыскрэдытацыю Беларусі» і заклікі да санкцый. Які менавіта тэрмін зняволення ёй прызначылі, пакуль невядома.

Усцюгова шмат гадоў узначальвала аддзел землеўпарадкавання Бешанковіцкага райвыканкама, была дэпутаткай раённага Савета, а пазней працавала ў раённым аддзеле статыстыкі. Яшчэ ў жніўні 2025 года пра яе пісала мясцовая дзяржаўная газета.

У адкрытым профілі жанчыны ў сацсетцы «УКантакце» пазначана, што яна каталічка. На сваёй старонцы Галіна дзялілася трансляцыямі каталіцкіх набажэнстваў і навінамі Касцёла.

Паводле звестак праваабаронцаў, Галіна Усцюгова адбывае пакаранне ў жаночай папраўчай калоніі № 4 у Гомелі.

У Беларусі ўпершыню асвяцілі абраз, створаны з дапамогай ШІ
11 кастрычніка ў парафіі святой Марыі Магдалены ў Новалукомлі (Віцебшчына) арцыбіскуп на пенсіі Тадэвуш Кандрусевіч упершыню ў Беларусі асвяціў абраз, створаны з дапамогай штучнага інтэлекту.

Абраз прысвечаны святому Карлу Акуцісу (1991-2006) – першаму святому з ХХІ стагоддзя, які пражыў толькі 15 гадоў, але шмат сілаў прысвяціў евангелізацыі ў інтэрнэце. Ён быў кананізаваны ў 2025 годзе і стаў вядомы як «святы ў джынсах і красоўках». Уважаецца заступнікам інтэрнэту і сучасных тэхналогій.

Абраз стваралі промт-інжынер Дзмітрый Кульпановіч у суаўтарстве дызайнера Андрэя Кабанава і фатографа Віктара Ведзеня, якія ў працэсе стварэння выявы скарысталіся дапамогай штучнага інтэлекту і іншых сучасных тэхналогій. Абраз стылізаваны пад мастацкі жывапіс і складае палатно 140х290 см.

«Сёння ў свет мы ўваходзім праз інтэрнэт. Чаго мы там шукаем? Святасці? Далёка не заўсёды. Абраз святога Карла павінен дапамагчы нам праз інтэрнэт знайсці Божую праўду, якая вядзе да святасці»,

– падсумаваў арцыбіскуп Кандрусевіч.