Войцех Поляк – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Прымас Польшчы: “Ні адзін чалавек не павінен быць інструментам палітычнай барацьбы”
Каталіцкі Касцёл Польшчы заклікаў палітыкаў краіны разам працаваць над пошукам рашэння праблемы нелегальных мігрантаў, якія спрабуюць патрапіць у краіну праз Беларусь, піша партал “Deon”.

«Перад абліччам узрастаючага міграцыйнага крызісу і звязанай з гэтым шматлікай напружанасці, Касцёл яшчэ раз просіць і заклікае прадстаўнікоў усіх палітычных сіл сумесна і салідарна шукаць адпаведныя рашэнні складаных міграцыйных праблем, кіруючыся перш за ўсё адносінамі гасціннасці і павагі да імігрантаў і агульнага дабра ўсіх палякаў», – заявіў 26 жніўня прымас Войцех Поляк падчас урачыстасцяў у гонар Маці Боскай Чанстахоўскай на Яснай Гары.

Як ён падкрэсліў, эмоцыі варта супакойваць і астудзіць, а бягучую сітуацыю не варта выкарыстоўваць для паглыблення рознагалоссяў.

Паводле прымаса,

«ні адзін чалавек, незалежна ад яго рэлігіі або паходжання, не павінен быць інструментам палітычнай барацьбы».

«Жыццё эмігранта, як і любога іншага чалавека, святое і мае неад’емную годнасць. Паўтараю – кожнае чалавечае жыццё святое, і гэтая евангельская праўда не зʼяўляецца выключэннем. Святое жыццё ненароджанага дзіцяці і святое жыццё старога, які мае хваробу. Святое жыццё чалавека, які змагаецца з беднасцю і адсутнасцю дому, але таксама і жыццё чалавека, які ратуецца ад голаду ці вайны», – падкрэсліў польскі арцыбіскуп.

Ён выказаў перакананасць у тым, што абавязак Царквы заключаецца ў тым, каб заклікаць усіх палітыкаў шукаць рашэнні, якія «будуць улічваць карысць дзяржавы, не прычыняючы шкоды людзям».

«З прычыны спрэчак і сварак, якія працягваюцца ў нашым грамадскім жыцці, якія, на жаль, так часта заканчваюцца адкрытай барацьбой адно з адным, мы павінны пачуць, услед за Папам Францішкам, што менавіта любоў, а не нянавісць зʼяўляецца асновай кожнага адкрытага і здаровага грамадскага жыцця», – падкрэсліў іерарх.

Як ён растлумачыў, гаворка ідзе не пра «некаторую субʼектыўную сентыментальнасць, а аб прыхільнасці праўдзе».