Варшава – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Выпрабаванне веры: як змянілася жыццё шматдзетнага прапаведніка Сергія Мельянца пасля катаванняў на Акрэсціна
Сергій Мельянец – евангельскі прапаведнік, бард, актывіст, бацька семярых дзяцей быў затрыманы 19 сакавіка 2024 года ў Менскім гарадскім судзе. Сергій прыйшоў туды, каб малітоўна падтрымаць падсуднага журналіста каталіцкага веравызнання Ігара Карнея. Сергій – хрысціянскі і дэмакратычны актывіст, які заставаўся ў Беларусі да сярэдзіны вясны 2024 года, пры гэтым хадзіў на суды да палітзняволеных, падтрымліваў іх і пісаў справаздачы з судоў у свой фэйсбук, гэтыя допісы станавіліся крыніцай інфармацыі для праваабаронцаў і смі.

Два адміністрацыйныя тэрміны агульнай працягласцю 25 сутак, цяжкія ўмовы ўтрымання, катаванні і здзекі не зламалі Сергія. Наадварот – умацавалі яго веру і наблізілі да Хрыста.

Доўгі час сям’я прапаведніка пакутавала ад ціску з боку ўладаў. Сёлетняе затрыманне стала апошняй кропляй. Цяпер Сергій, яго жонка і сямёра дзяцей спрабуюць распачаць новае жыццё ў Польшчы. Да ад’езду прапаведнiк актыўна дапамагаў украінскім уцекачам: даваў начлег, харчаванне, вырашаў пытанні з дакументамі.

— Як прайшоў ваш пераезд?

— Нам дапамаглі людзі, у тым ліку мае сябры з сацсетак. Таксама дапамагла «Хрысціянская візія» — і я заахвочваю тых хрысціян, якія церпяць у Беларусі пераслед і маюць патрэбу ў дапамозе звяртацца да іх, альбо наўпрост праз людзей з «Хрысціянскай візіі», якіх вы ведаеце, альбо пісаць ім у бот у тэлеграме: @christianvisionBot.

Мы пакуль яшчэ не ўладкаваліся. Адна пратэстанцкая царква дала нам жыллё на два месяцы. Гэтая кватэра была ў дрэнным стане, яе збіраліся рамантаваць, а тут з’явіліся мы. Неяк жывем. Прыбіраем кватэры людзям. Дачка дапамагае ў польскай сям’і як няня.

Шукаем жыллё на даўжэйшы тэрмін, пасля чаго будзем думаць пра школу для дзяцей. Кватэру з трыма пакоямі для нашай шматдзетнай сям’і, якая падыходзіць нам па кошце, вельмі складана знайсці ў Варшаве ці ў яе ваколіцах. Вядома, мы разглядаем таксама прапановы і ў іншых месцах, дзе крыху танней. Але ў маленькіх населеных пунктах менш працы і знаёмых.

— Як перажываюць пераезд вашыя дзеці?

— Яны сумуюць па сваіх сябрах, па нашай хаце. Сын Амадэй сумуе па сваім фартэпіяна. Нам людзі аддалі старое. Ён любіў па некалькі разоў на дзень падыходзіць да інструмента і прайграваць розныя мелодыі. Некаторыя нават сам выдумаў.

Умовы пражывання рэзка памяняліся. Чатыры сыны спяць на двух’ярусных ложках з Ікеі ў маленькім пакоі, дачуркі спяць утрох у прахадным пакоі, а мы з жонкай – на падлозе на матрацы.

Зараз разбіраемся з медыцынскімі пытаннямі. Нядаўна па страхоўцы хацелі запісаць дачку Дамініку на планавы агляд да афтальмолага, але сутыкнуліся з праблемай вялікіх чэргаў. Бліжэйшая дата – праз год.

Сергій Мельянец з сям’ёй. Фота з архіва героя.

— Вы працягваеце сваё служэнне ў Польшчы?

— Так, у Варшаве я служу ўжо ў некалькіх пратэстанскіх цэрквах як прапаведнік. Нядаўна выступаў з пропаведдзю на маладзёжнай сустрэчы, выканаў сваю песню. У нядзелю на сходзе далі магчымасць прамовіць асноўную пропаведзь і таксама праспяваць.

Дарэчы, гэта царква мае домік за 120 кіламетраў ад Варшавы, дзе яны праводзяць з’езды, канферэнцыі. Нядаўна з сынам ездзілі прыбірацца там. Складвалі дровы, касілі траву, раўнялі зямлю.

— Гэта валанцёрства?

— Так, вядома. Нешта ж павінна быць не дзеля грошай, а дзеля Госпада.

Яшчэ пазнаёміліся з хрысціянскай фундацыяй, якая дапамагае ўцекачам і зараз там служым разам з нашымі дзецьмі па аўторках.

— Сярод пратэстанскіх вернікаў ёсць беларусы, якія пераехалі з-за рэпрэсій?

—  У асноўным гэта людзі, якія вырашылі пераехаць у Польшчу, таму што стаміліся ад сітуацыі, якая склалася ў Беларусі, ці зрабілі гэта з-за пагрозы рэпрэсій.

Мы тут літаральна выжываем. Я пакуль не сустракаў чалавека, у якога ўсё добра і якому ўсё лёгка даецца. Шмат людзей вымушана пакінулі Беларусь і мараць, як і нашая сям’я, вярнуцца дадому. Гэта не было нашым рашэннем. Нас прымусілі.

Напрыклад, у Варшаве ёсць царква, якую заснавалі прыхаджане з Мінску. Пастар Тарас Цялькоўскі, які таксама пацярпеў ад рэпрэсій, зараз служыць тут.

— Як рэпрэсіі адбіліся на вашым здароўі?

— У жніўні 2020 года мяне катавалі шокерам і збівалі, пасля чаго ў мяне з’явілася нешта накшталт панічных нападаў, калі не хапае паветра. Доўгі час я палохаўся, калі нехта заходзіў з-за спіны. Узніклі болі ў сэрцы, якія пасля затрымання ў 2024 толькі пачасціліся.

Я адчуваю розніцу паміж тым, кім я быў да Акрэсціна і тым, які я зараз. Я не ўяўляю, як людзі гадамі сядзяць у гэтых умовах. Велізарны стрэс, няякасная ежа, якая не дае ўсе неабходныя вітаміны і мінералы. Зьявіліся праблемы з зубамі. Мне нават здаецца, што я пачаў больш актыўна лысець.

— Як усё, што вы перажылі, паўплывала на вашу духоўнасць?

— Я бачу якасныя змены ў маіх адносінах з Богам. Калі здароўю быў нанесены ўрон, то для веры гэтая сітуацыя пайшла на карысць.

Калі жыццё працякае спакойна, то інфармацыя аб тым, што Бог усюдыісны і ўсемагутны, што Ён любіць і клапоціцца – яна не такая актуальная. Але калі ты трапляеш у такую ​​сітуацыю, калі ў цябе нічога не засталося, толькі Бог побач, тады пачынаеш шукаць Яго волю, спрабуеш давяраць Яму сапраўды ўсяцэла.

Першапачаткова, калі мяне затрымалі, я шукаў сваю волю. Я маліўся Богу і прасіў: «Госпадзе, я не хачу тут быць, я хачу дадому». Але нічога не адбывалася. Нават наадварот. Першы тэрмін у мяне пачаўся 19 сакавіка, у аўторак, са здзекаў, пратаколу, «абяз’янніка», потым я начаваў у ІЧУ, потым зноў апынуўся ў «абяз’янніку». Суддзя вынес прысуд, і ўжо ў сераду ўвечары я быў у камеры.

Калі праз 13 дзён скончыўся мой першы адміністратыўны тэрмін, мяне адразу ж зноў арыштавалі і паставілі ў яшчэ больш жорсткія ўмовы.

Мяне ў панядзелак 1 красавіка з раніцы закоўваюць у кайданы, катаюць ў машыне тварам у падлогу некалькі гадзін, збіваюць. Потым мяне адпраўляюць у «абяз’яннік» і ўвечары вязуць з бяздомнымі ў ІЧУ на два дні. Потым зноў у «абяз’яннік» на цэлы дзень, потым зноў у ІЧУ, суд, жорстка збіваюць зноў. Толькі ў чацвер ноччу я апынуўся на ЦІП Акрэсціна. Тамака «калідорны» у масцы распранае мяне дагала, прымушае прысядаць трыццаць разоў, потым стаяць ля сцяны некалькі гадзін з шырока разведзенымі нагамі. Гэта быў кашмар.

І я маліўся: «Госпадзе, я ж прасіў, каб мяне выпусцілі». Крыху пазней я пачаў разумець, што можа быць Божая воля не ў тым, каб я выйшаў.

Ва ўсіх месцах, дзе быў, я ўсюды стараўся казаць людзям пра Бога. Звычайна яны ўважліва слухалі. Нарэшце зразумеў, што можа Бог жадае, каб я працягваў гэта рабіць. Я адказваў на пытанні пра Госпада, пра сэнс жыцця, пра іншыя рэлігіі, пра канфесіі хрысціянскія. У рэшце рэшт я памаліўся той малітвай, якую Ісус прамовіў у Гефсіманскім садзе: «Ойча, калі Ты жадаеш, адхілі ад Мяне гэты келіх. Але не Мая воля, а Твая няхай станецца» (Лк 22, 42).

У такіх абставінах заўсёды хочацца ўспамінаць гісторыі з добрым канцом, калі, напрыклад, анёл вызваліў апостала Пятра з турмы або пра вызваленне апостала Паўла, калі адбыўся землятрус.

Далей пачынаеш успамінаць беднага Іосіфа, які прасядзеў 10 гадоў у вязніцы з-за ілжывага абвінавачання, і становіцца зразумела, што няма аднаго сцэнара для ўсіх. І так страшна, з аднаго боку. Не жадаеш сядзець ні 10 гадоў, ні год, ні месяц… Хочацца дадому, да сям’і.

Сергій Мельянец з сям’ёй. Фота з архіва героя.

— Калі адбыўся пераломны момант?

— Тады, калі я сказаў: «Госпадзе, Ты лепш ведаеш і мяне, і маю сітуацыю, і маю жонку, і маіх дзяцей. Ты ведаеш, што лепей для нас. Хай будзе воля Твая». І гэта насамрэч вельмі страшныя словы. Я не ведаю, як гэта ўдалося вымавіць Ісусу тры разы ў Гефсіманскім садзе, але для мяне гэта была вельмі цяжкая малітва.

Цяпер я на практыцы разумею, наколькі Бог добры, міласэрны і наколькі ён любіць мяне і маю сям’ю.

Я спачуваю тым, хто працягваюць знаходзіцца ў турме. Я не ведаю, чаму я тут, а яны там. Напрыклад, Вольга Залатар, у якой пяцёра дзяцей… Думаю, што Бог так зрабіў, бо Ён ведае, колькі я магу вытрымаць, бо кожнаму даецца па сілах. Значыць тыя, якія там, у турме, яны мацнейшыя за мяне.

— У вас ёсць практыка сямейнай малітвы?

— Так, мы імкнемся мінімум раз на тыдзень вывучаць Біблію разам (бывае і часцей). Цяпер гэта «Першая кніга Царстваў». Мы чытаем, дзелімся думкамі адзін з адным, а потым разам молімся.

— Аб чым вы просіце Бога?

— Молімся аб дабрабыце і абароне нашай сям’і, а таксама за вязняў сумлення і тых, хто пакутуе з-за вайны ва Украіне, у Ізраілі.

Некаторых людзей мы ўзгадваем па імёнах: Паўла Севярынца, Змітра Дашкевіча, Мікалая Статкевіча і іншыя. Мае дзеці ўжо ведаюць, хто гэта.

Цяпер шмат мітусні, але я стараюся знаходзіць час і заходзіць на Telegram-канал ПЦ «Вясна», каб памаліцца за новых пацярпелых, а таксама за вязняў сумлення, хто адзначае дзень нараджэння ў турме.

— Як вера дапамагае вам прытрымлівацца актыўнай пазіцыі?

— Пасля 2020 года я задаў сабе пытанне: чым я магу дапамагчы людзям, якія апынуліся ў турме? Можна было пісаць лісты — я пісаў, можна было перадаваць рэчы – я перадаваў. Але таксама я разумеў, што магу болей.

Пачаў наведваць суды, каб людзі, якія апынуліся там з-за рэпрэсій, адчувалі падтрымку, каб бачылі, што за іх моляцца, што пра іх памятаюць. Я рабіў гэта цягам трох гадоў, пакуль мяне самога не затрымалі.

«…быў у вязніцы, і вы прыйшлі да Мяне» (Мц: 25:36). Гэта словы Хрыста. Любы невінаваты чалавек, які знаходзіцца за кратамі, гэта Ісус. Гэта Ісус, які пакутуе ў вязніцы. І тут няма ніякіх «я хачу» ці «я не хачу». Гэта запаведзь: клапаціцца аб тых, хто ў турме, гэта запаведзь аб гасціннасці, аб тым, што трэба дзяліцца ежай і адзеннем з немаёмнымі. Такія людзі названыя «авечкамі», праведнікамі, якія паслухмяныя голасу Пастыра.

Біблія змяшчае папярэджанне аб жудасных наступствах для тых, хто палічыў за лепшае ігнараваць прамое ўказанне Госпада. Тыя, хто не адчыняе дзвярэй сваёй хаты, хто не наведвае зняволеных, не дзеліцца з тымі, хто ў патрэбе, ежай і рэчамі, пападаюць пад катэгорыю «казлоў».

«Авечак паставіць праваруч, а казлоў — леваруч… Тады скажа і тым, хто леваруч Яго: “iдзіце ад Мяне, праклятыя, у агонь вечны, падрыхтаваны д’яблу і анёлам ягоным”… І гэтыя адыдуць на вечнае пакаранне, а справядлівыя — да вечнага жыцця» (Мц 25, 33-46).

Гэта перасцярога. Я стараюся не забываць пра гэтыя словы Хрыста. Калі ўсё добра і нікога не пераследуюць, тады ўсе навокал вернікі і добрыя. А калі ўзнікаюць праблемы, тады становіцца зразумела, хто ёсць хто. У нас ёсць «інструкцыя» ад Бога, што рабіць і зараз прасвядны час для таго, каб кожны мог праявіць сябе як сапраўдны хрысціянін.

— Бог наказваў любіць сваіх ворагаў. Як гэта рабіць тым, хто сядзіць у акопах?

— Любіць ворага — гэта, у тым ліку, спыніць яго на шляху разбурэння. Не дапусціць, каб ён прычыніў зло іншым. Гэта таксама любоў. Пакаранне для злачынцы — гэта дабро.

Часам мяне пытаюцца, што я думаю пра тых людзей, якія з мяне здзекаваліся за кратамі, а таксама пра суддзяў і следчых, якія ўдзельнічаюць у рэпрэсіях. Я адказваю, што жадаю ім дабра. Вядома, я не адчуваю да іх нейкіх палымяных пачуццяў. Гэта было б дзіўна.

Як хрысціянін, я жадаю кожнаму з іх, па-першае, пакаяння. Важна, каб чалавек усвядоміў, што ідзе ў няправільным кірунку, робіць зло бліжняму. Па-другое, трэба, каб ён папрасіў прабачэння ў Бога. Па-трэцяе, каб захацеў выправіць тое зло, якое прычыніў. Падчас затрымання я маліўся за гэта кожны дзень.

Мае дзеці — не ворагі мне (смяецца — заўв.рэд.), але ў выхаванні ўсё тое ж самае. Я зраблю зло сваім дзецям, калі буду бачыць, што яны робяць нешта няправільнае, і заплюшчу на гэта вочы. Калі яны грашаць, калі паступаюць дрэнна, з майго боку праявай кахання будзе спыніць іх і зрабіць усё, каб дапамагчы ім выправіцца.

— Раскажыце аб сваёй дапамозе бежанцам з Украіны.

— Аднойчы мне патэлефанаваў пастар адной з брэсцкіх цэркваў. Ён сказаў, што ёсць жанчына з дзіцём, якім патрэбна дапамога. У яе няма дакумэнтаў, іх трэба сустрэць, праводзіць. Я заняўся гэтым.

Яна звярнуліся ва ўкраінскую амбасаду. Спачатку ёй не хацелі дапамагаць з дакументамі, прыйшлося ўмяшацца. У выніку ўсё атрымалася. Трэба было заплаціць унёсак 30 долараў. У жанчыны грошай не было. Мы пайшлі ў банк, купілі даляры. Потым пакарміў іх з дзіцём і пасадзіў на цягнік.

І такіх гісторый рабілася больш і больш. Розныя людзі і сытуацыі. Але крыніца гора адна – вайна, развязаная Расіяй.

Хрысціяне арганізавалі аўтобусныя рэйсы, якія эвакуіравалі людзей з Украіны, аказвалі ім медыцынскую дапамогу, дапамагалі з адзеннем, ежай. Колькасць бежанцаў была вельмі вялiкай. Асабліва ў 2022-2023 гадах. Разам з іншымі валанцёрамі я карміў іх, даваў магчымасць пераначаваць і адпраўляў далей.

— Як вы лічыце, ці існуе паняцце «справядлівая вайна»?

— Вайна — гэта зло. Для мяне такога паняцця, як «справядлівая вайна», няма. Ёсць права абараняцца. Калі чалавек абараняецца ад зладзеяў, якія ўварваліся ў ягоны дом, калі народ абараняецца, то праўда на іх баку. У Бібліі ёсць тэкст «…перастаньце рабіць зло; навучэцеся рабіць дабро; шукайце праўды; ратуйце прыгнечанага; абараняйце сірату; заступайцеся за ўдаву» (Іс 1:16б-17). Абараняць безабаронных — гэта Божая запаведзь.

Таму сёння праўда на баку Украіны. Вайну развязала Расія, і яна не будзе апраўдана. Яна ўжо церпіць ад наступстваў, і будзе яшчэ больш пакараная Богам за тое зло, якое прычыніла ўкраінцам і іншым народам. У тым ліку і беларусам.

— Украінцы абараняюць сваю радзіму, але што наконт людзей з іншых краін? Калі беларус ідзе ў полк Каліноўскага, дык гэта можна лічыць хрысціянскім учынкам?

— Я думаю, што па-хрысціянску — гэта рабіць тое, што можаш, у тыле. Аказваць дапамогу ці дапамагаць параненым на перадавой. Ці ісці са зброяй у руках? Гэта пытанне вельмі складанае. Зразумела, што некаму гэта трэба рабіць.

Калі пачалася вайна, я думаў, якім чынам магу дапамагчы ўкраінцам. І я дапамагаў уцекачам. А ісці і забіваць кагосьці…

Мне запомніўся фільм «Па меркаваннях сумлення», заснаваны на рэальных падзеях. Галоўны герой, Дэсманд Досвэл, падчас Другой Сусветнай вайны павёў сябе, як сапраўдны хрысціянін. Нягледзячы на ​​ціск з боку людзей, ён адмовіўся забіваць і абраў для сябе шлях медбрата. У выніку яму ўдалося выратаваць 75 чалавек. Вось гэты варыянт па мне.

— На Сусветным рускім народным саборы, старшынёй якога з’яўляецца Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл (Уладзімір Гундзяеў), ваенныя дзеянні ва Украіне былі названыя «святой вайной»…

— Я думаю, што тэрмін «святая вайна» можна прымяніць да ваенных дзеянняў, якія санкцыянаваны непасрэдна Богам супраць народаў, якія загразлі ў страшных рытуалах ідалапаклонства. Мы бачым гэта на старонках Старога Запавету. Стваральнік Сусвету мае права вырашаць, каму жыць, а каму паміраць.

Якое трэба мець нахабства, каб выступаць ад імя Бога і аб’яўляць захопніцкую вайну – свяшчэннай? Да таго ж яны ваююць з хрысціянскім народам, які самі нядаўна звалі брацкім. Відавочна, што гаворачыя такое — ілжэпрарокі, якія не маюць нічога агульнага з хрысціянствам.

— Гэта блюзнерства?

Так, выкарыстанне Бога для апраўдання сваіх злачынных інтарэсаў — гэта блюзнерства. Гэта грэх, які павінны публічна асудзіць усе хрысціянскія канфесіі свету. Вельмі страшна, што праваслаўная царква ў Расіі апусцілася да гэтага. Частка пратэстантаў і католікоў таксама заплямілі сябе.

На шчасце, ёсць святары Рускай Праваслаўнай Царквы, якія не падпарадкоўваюцца грахоўным указам зверху і не моляцца аб перамозе ў гэтай вайне. Іх рэпрэсуюць, пазбаўляюць сану. Але, нягледзячы на ​​рэпрэсіі, яны не здраджваюць Хрысту, захоўваюць чысціню сумлення і годна нясуць свой крыж. Тое самае з пратэстантамі і католікамі. Я ведаю выпадкі, калі хрысціянам далі рэальныя тэрміны ў турме за іх адмову ўдзельнічаць у братазабойчай вайне.

Калі ў вас ёсць магчымасць дапамагчы сям’і знайсці кватэру, то пішыце Сергію Мельянцу ў фэйсбуку.

Калі вы жадаеце дапамагчы сям’і фінансава, то вось іх банкаўскія рэквізіты:
Account holder: Melyanets Siarhei
Account Nr:
IBAN: PL 87102049000000870236809016
Kod BIC (SWIFT): BPKOPLPW
Bank name: PKO Bank Polski SA

ці пэйпал: smm73508@gmail.com

Калі вы жадаеце дапамагчы дзейнасці «Хрысціянскай візіі», то гэта можна зрабіць наступным спосабам:

1) на рахунак paypal — тут.
2) банкаўскім пераводам на наступны рахунак:

Атрымальнік: Christian Vision for Belarus
IBAN: LT543500010015775044
SWIFT/BIC: EVIULT2VXXX
Назва банка: Paysera LT, UAB
Адрас банка: Pilaitės pr. 16, Vilnius,
LT-04352, Lithuania
Прызначэнне плацяжу: Charity

Як сям’я гасцінных баптыстаў стала “тэрарыстамі” ў Беларусі, а цяпер ладзіць рэлігійнае жыццё дыяспары ў Варшаве
Да ліпеня 2021 сям’я Вайтовічаў жыла цікавым і насычаным жыццём, поўным працы, грамадзкай дзейнасці, выхавання дзяцей, служэння ў мясцовай царкве. Ажно пакуль у іх дом не “завіталі” КДБ і АМАП. Марыю Вайтовіч абвінавацілі ў тэрарыстычнай дзейнасці і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрыманьня, ёй пагражаў сур’ёзны тэрмін. Пасля раптоўнага вызвалення з-пад варты сям’я перабралася ва ўкраінскі Ірпень, каб далей асесьці ў Варшаве.

Сям’я Вайтовічаў

Цяпер Іван і Марыя з двума дзецьмі школьнага ўзросту змагаюцца з выклікамі эміграцыі, пошукаў сябе і дапамогай ўладкавання рэлігійнага і сацыяльнага жыцця суайчыннікаў. Напярэдадні Раства Вайтовічы нават зладзілі для беларусаў Варшавы і Кракава неверагодную Батлейку, якая збірала аншлагі на розных беларускіх пляцоўках.

Іван і Марыя распавялі “Хрысціянскай Візіі” пра складанасці пераезду, тугу па Радзіме, выкліках хрысціянскага служэння для дыяспары, чаму цяжкасці жыцця апошніх трох гадоў яшчэ ярчэй умацоўваюць іх веру, а таксама як зладзілі дле беларускіх сем’яў у Польшчы святочную Батлейку на Раство.

Свята сярод болю

2022 год выдаўся не зусім прыдатным для радасных святаў. Менавіта так Іван і Марыя тлумачаць, чаму вырашылі зладзіць беларускую Батлейку ў Варшаве напярэдадні Раства, калі настрой у многіх быў, мякка кажучы, не самы святочны.

“Нам хацелася зрабіць добрае свята для сем’яў з Беларусі і, магчыма, Украіны, якія былі вымушаны пакінуць родныя дамы ў пошуках бяспечнага прытулку. Хацелася так творча і ярка нагадаць пра надзею, якую прынёс людзям Хрыстос. Дарэчы, таксама ў цяжкіх абставінах. Хацелася, каб людзі адчулі нешта светлае такое,” — кажа Іван Вайтовіч.

Вайтовічы згадваюць, што дзесьці ў пачатку кастрычніка задумаліся, што было б няблага зладзіць невялікае свята для беларускіх сем’яў у эміграцыі. Часу было няшмат, але з дапамогай людзей з беларускай царквы Святой Троіцы ў Варшаве і польскай хрысціянскай супольнасці, якая месціцца на вуліцы Пулаўскай, атрымалася змайстраваць драўляную двухпавярховую скрыню для Батлейкі, стварыць два наборы лялек з гліны і дрэва для пастаноўкі, а таксама знайсці адаптаваны традыцыйны сцэнар. Усяго адбылося шэсць паказаў, якія агулам наведалі звыш шасціста чалавек, большасць з якіх — беларускія дзеці, чые бацькі былі вымушаны эміграваць праз палітычны пераслед.

“Сказаць, што нам няпроста тут — нічога не сказаць. Але хай адчуваеш стомленасць пасля рэпетыцый, паездак і інш — ты натхнёны і ведаеш, што пасеяў нешта значнае. Гэта дае сілы, насамрэч. Мы не толькі іншым дапамаглі, але і сабе, каб трымацца на плаву. Ва ўмовах эміграцыі важна захоўваць баланс адпачынку і працы. Важна не сядзець на канапе. Мы разумеем, хто як не хрысціяне могуць дапамагаць і служыць людзям вакол у такі цёмны і складаны час,” — мяркуюць Вайтовічы.

Батлейка ўяўляе сабой традыцыйны жанр вандроўнага лялечнага тэатра, які з’явіўся ў Беларусі прыкладна паўстагоддзі таму. З яго дапамогай батлейшчыкі распавядалі жыхарам Вялікага Княства гісторыю нараджэння Ісуса Хрыста ў Бэтлееме. Адсюль і пайшла назва гэтага жанру — “Батлейка”.

Кожная пастаноўка абдывалася з музычным суправаджэннем Хора Вольных Беларусаў, у якім таксама ўдзельнічае сям’я Вайтовічаў. Цікава, што дзейнасць хора пачалася яшчэ ў Беларусі ў 2020 годзе, у выглядзе мясцовай бараўлянскай ініцыятывы.

Уплыў веры на грамадзкае жыццё ў Бараўлянах

“Увогуле мы жылі цікавым і насычаным жыццём яшчэ да 2020. Улетку таго года яно сталася яшчэ больш насычаным. Працавалі і гадавалі дзяцей, збудавалі дом у Бараўлянах. Шмат займаліся грамадзкай дзейнасцю, бо мы цудоўна разумелі, што адбываецца ў краіне і да 2020 года. Мы пачалі шмат рэгіянальных ініцытываў, якія мелі сацыяльнае, культурнае і экалагічнае значэнне. Вера дапамагае чалавеку бачыць трошкі далей за ўласны сад і дом,” — кажа Іван Вайтовіч.

Мужчына ўзрушана гаворыць, што бачучы сацыяльную раз’яднанасць у Беларусі, іх сям’я прыняла рашэнне пабудаваць валейбольную пляцоўку за плотам уласнага дома. На ёй пачалі збірацца суседзі і нават людзі з навакольных раёнаў. Неўзабаве паўстала аматарская каманда, якая заняла прызавое месца на раённых спаборніцтвах. Агулам пляцоўка стала кропкай прыцягнення і камунікацыі.

Вайтовічы шмат укладалі ў разьвіццё лучнасці людзей у раёне. Яны ладзілі роварныя паходы, сплавы на байдарках, арганізоўвалі адкрытыя вячэры ды творчыя вечарыны на якія запрашалі вядомых выканаўцаў.

Яшчэ адным выклікам для Вайтовічаў у Беларусі была абарона зялёнага асяроддзя. Мясцовыя ўлады планавалі маштабную вырубку зялёных насаджэнняў пад забудову. Паўстала ініцыятыва супраць самаўладства. Грамада спрабавала легальным шляхам усталяваць дыялог з уладамі, каб знайсці рацыянальнае выйсце з сітуацыі. Таксама Марыя спрабавала балатавацца ў мясцовыя дэпутаты.

Батлейка

Вайтовічы адзначаюць, што іхняя грамадзкая актыўнасць мае глыбокія карані ў веры:

“Я не магу аддзяліць сваю грамадзянскую пазіцыю ад веры. Гэта ўладкавана ў мой светапогляд. Безумоўна, любы хрысціянін не становіцца святым і ідэальным, бо ты грэшнік, і мы ўсе памыляемся. У тым ліку, калі хочам паклапаціцца і дапамагчы. Але калі тваімі дзеямі рухае клопат пра бліжняга і добрыя справы – гэта нармальнае жаданне. Напрыклад талаку зладзіць і прыбраць лес, зрабіць трэнажоры на вуліцы, каб усе людзі з ваколіцы маглі карыстацца і супрацоўнічаць. Я бачу, што дзеці суседзяў ходзяць па дарозе, дзе шмат машын, якія могуць іх збіць… А ў мяне ёсць веды, каб напісаць ліст у дзяржаўны ворган ці журналістаў запрасіць, каб у прэсе паднялі пытанне. Мы разам можам шмат зрабіць, каб знайсці выйсце і даць рады нашым агульным праблемам,” – падсумавала стаўленне да грамадзкага жыцця з пункту гледжання хрысціян Марыя.

У мясцовай баптысцкай царкве Вайтовічы таксама займаліся служэннем. Яны ладзілі хатнія групы па вывучэнні Бібліі, сямейны і жаночы клуб і шмат чаго яшчэ.

Праз актыўную грамадзянскую пазіцыю ў ліпені 2021 да Вайтовічаў прыйшлі

У дом вернікаў прыйшлі ў супрацоўнікі АМАП і КДБ. Марыя Вайтовіч згадвае, што затрыманне адбывалася надзвычай брутальна. Марыі было прад’яўлена абвінавачванне ў тэрарыстычнай дзейнасці.

“Першая рэакцыя была панічная — стрэс і страх. Ты не супраціўляешся, а табе пагражаюць зброяй, на цябе крычаць. Безумоўна, ад гэтага з’яўляюцца паніка і страх. Але гэта было і да таго, як яны ўварваліся. Затрыманне заняло менш за хвіліну. Я тады думала, што магу зрабіць, каб нікому не нашкодзіць. Калі я зразумела, што на сітуацыю няшмат магу паўплываць, я пачала маліцца, але ўсё калацілася. З намі быў 8-гадовы сын, ён калаціўся, як лісток, на кухні. Другі сын быў у садку. Нас нават пачалі шантажаваць дзецьмі. Мужа паклалі на падлогу. Было страшна, бо ты адказны за лёс тых, хто побач. Нават сабак,” — згадвае Марыя Вайтовіч.

Марыя кажа, што падчас арышту згадала словы аднаго старога пастара, які распавядаў, як бальшавікі разбіралі дом, а яго маці карміла злодзеяў абедам. Яна разумела, што нават гэтыя няшчасныя — таксама людзі.

“Я адчула за іх жаль і спачуванне, што яны такія бедакі. Не хацелася з імі спрачацца і лаяцца. Маладыя такія хлапцы былі. Было спякотна і я прапанавала ім вады папіць. Праявіла клопат. Словы малітвы разгорнутыя не йшлі. Я проста “Ойча наш” малілася, бо не магла ад стрэсу настроіцца на малітву,” – згадвае той дзень Марыя Вайтовіч.

8 сутак яны адседзела на Акрэсціна ў няведанні. Да яе не пушчалі адваката. Жанчыну проста трымалі за кратамі з прад’яўленым абвінавачваннем у тэрарызме. Марыя Вайтовіч адзначае, што гэта быў файны час для духоўнага аднаўлення.

“Столькі вольнага часу ў мяне не было больш ніколі і нідзе. Шмат можна было маліцца за ўсіх, паразважаць і правесці інвернтарызацыю свайго жыцьця. Я верыла, хаця дзяўчаты казалі, што ў Гомельскай калоніі будзе так, а ў Магілеўскай — так, усёроўна пойду дадому. Я шмат малілася і спадзявалася, каб пайсці дадому. Посціла”, — з сумам прыгадвае Марыя Вайтовіч.

Вымушаная эміграцыя

Вайтовічы ніколі не планавалі з’язджаць з Беларусі. Яны не маглі на гэта знянацку настроіцца і падрыхтавацца.

“Я жыла адным днём пасля арышту. Прыйшлося проста даверыць сваё жыццё невядомым людзям, каб выехаць з Беларусі ў Кіеў. Пазьней, калі пасля сонечнага Кіева мы селі ў цягнік і прачнуліся ў халоднай і дажджлівай Варшаве, я не прымала гэтага і не магла прыняць. Я не ўспрымала ні мову, ні архітэктуру. Не таму што я ныцік. Проста не была маральна падрыхтаваная. Быў жнівень і пачатак навучальнага году,” — распавядае пра дарогу да Варшавы Марыя Вайтовіч.

Жанчына адзначае, што ў такой няпростай сітуацыі развітання з Радзімай менавіта дзеці дапамаглі не закісаць. Яна таксама дадала, што прыйшлося без ведання мовы і разумення ляцець у школы, каб дзеці змаглі 1 верасня пайсці навучацца.

“Мы жадалі быць законапаслухмянымі. Мы ж беларусы. Не так лёгка даваліся пошукі жытла. Не вельмі хацелі заключаць дамову з тымі, у каго няма працы і сталага даходу, а ў дадатак яшчэ двое дзяцей. Было шмат людзей, якія дапамагалі. Дапамглі валанцёры. Мы не маглі нават двух слоў звязаць, давалі слухаўку, каб кантактаваць з дырэктарам школы. Беларусы шмат юрыдычнай дапмогі аказвалі і нават вопратку і кампутары падарылі, тэлефоны. Дзецям нам пасылка прыляцела ад вернікаў з Аўстрыі. Праз хрысціянскае і беларускае сеціва мы моцна адчувалі, што не выкінутыя на ўскраіну свету,” — згадвае Іван Вайтовіч.

Мужчына дадае, што на ўласныя вочы пабачыў сапраўдную хрысціянскую гасціннасць. Пастар польскай царквы, які не ведаў зусім сям’ю Вайтовічаў і ў вочы не бачыў Беларусі, аддаў на 10 дзён сваю кватэру.

“Проста далі ключы і кватэру з поўнай лядоўняй і мы так жылі. Потым нам далі свой офіс, бо мы не знайшлі жытло за 10 дзён, і так мы пражылі яшчэ 10 дзён. Унутрана было цяжка. Праўда адчувалася, што Бог дзейнічаў праз людзей. Вось яна была сусветная царква. Валадарства Божае не сканчваецца, калі ты з’язджаеш з Беларусі. Вернікі і людзі добрай волі клапаціліся пра нас. Гэта было адчуванне, і яно застаецца цяпер,” — дзеляцца Вайтовічы.

Перажыць наступствы гвалту дзецям яшчэ цяжэй, чым дарослым

“Неўзабаве нас нагнаў стрэс, які дзеці перажылі трошкі раней. У нас прыёмныя дзеці. Яны бачылі, што адбывалася ў 2020. Мы не раз былі ў колах АМАПу і ваеннай тэхнікі. Яны на ўласныя бачылі затрыманні, да нас дадому “праваахоўнікі” прыязджалі. Потым пераезды, потым уздрыгванні, калі мы бачылі ваенных і паліцыянтаў у форме,” — згадвае Іван Вайтовіч.

Мужчына адзначае, што ўжо ў Польшчы яны ўсё яшчэ ўздрыгвалі, калі бачылі паліцэйскіх ці паліцэйскія бусікі. Праз месяц у Варшаве пачалі праяўляцца новыя асаблівасці і складнасці адаптацыі. Іван Вайтовіч лічыць, што дарослыя мелі час на адаптацыю, а дзеці прабылі 10 дзён у Польшчы і пайшлі ў школьны калектыў, дзе нонстоп былі ў асяроддзі, у якім ўсе размаўляюць на іншай мове. Ён кажа, што дзеці, у адрозненні ад дарослых, не могуць сфармуляваць, як гэта складана.

“Мы нават не ўяўляем, праз што праходзяць дзеці, і мы дагэтуль прапрацоўваем стрэс. Нашыя дзеці, у якіх і так было шмат траўмаў ад нараджэння, цяпер праходзяць праз лютыя цяжкасці. Я дагэтуль не магу паўнавартасна працаваць, бо кожны дзень і тыдзень у нас праца над іх псіхалагічным станам”, — дадае пра стан дзяцей пасля пераезду Марыя Вайтовіч.

Вайтовічы мяркуюць, што любому чалавеку няпроста даецца пераезд. Яны адзначаюць, што мелі ў Беларусі вельмі ўладкаванае жыццё з царквой, дзецьмі, домам, працай. Але пасля пераезду твая адукацыя і досвед не маюць такога значэння, бо не кожную прафесію можна тут адразу інтэграваць у жыццё ды працаваць па спецыяльнасці. Паўстаюць выклікі банальна зарабляць на хлеб, аплаціць камуналку і жытло, якое даражэй. Вернікі падсумоўваюць, што ад пачатку эміграцыі ты бачыш, што ты ніхто і нішто, хаця пра іх добра паклапаціліся.

“Думаеш, якую мову вучыць, якую спецыяльнасць пацвярджаць ці засвойваць. Тым болей, было непрыняццё сітуацыі. Я падпарадкоўвалася таму, што адбывалася ў жыцці і давярала, але не ўспрымала. Выклікаў шмат,” — сумна ўздыхае Марыя Вайтовіч.

Што дае надзею ў такі час?

Разважаючы, у чым палягае надзея для чалавека ў такі супярэчлівы час, Вайтовічы ў адзін голас кажуць, што надзея толькі на Бога.

“Сілы надаюць людзі побач. Калі адчуваеш, што ты не адзін у гэтай сітуацыі, што ёсць людзі, якія адчуваюць і баяцца таго самага. Ты разумееш, што ты не адзін. Глядзіш на рэчаіснасць з пазіцыі вечнасці… Нас так вучылі ў царкве. У дадзены момант нам здаецца, што пануе безвыходнасць і трагедыя. Але так часта бывала ў жыцці, калі гэта мінае, ты азіраешся на тыя моманты, якія здаваліся невыноснымі і мегаскладанымі — і дзівішся, што з гэтага атрымалася нешта добрае ды карыснае,” — мяркуюць Вайтовічы.

Яны дадаюць, што ўдзячныя ў такіх абставінах Богу ўжо хаця б за тое, што ў іх сям’і над галавой не свісцяць кулі і не перажываюць гвалт бліжнія. Вайтовічы лічаць, што ўсё, што цяпер адбываецца, з’яўляецца прамым вынікам грахоўнасці свету. Праз гэта людзі робяць выбар на карысць зла. Аднак сярод няпростых абставінаў надзею сям’і дае разуменне таго, што ўсё знаходзіцца пад кантролем Бога, Які выводзіць нават з безвыходнай сітуацыі і робіць дабро са зла.

Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расейскай Федэрацыі ва Украіну сям’я Вайтовічаў пачала валанцёрскую дзейнасць у адмысловым пункце дапамогі ўцекачам.

“Ты разумееш, што ёсць людзі, якім яшчэ горш. Ты можаш быць для кагосці кропкай апірышча. 24 лютага мы сядзелі ў ступары. Не маглі адключыцца ад навінаў, проста, каб рабіць бытавыя рэчы. Здавалася, што надыйшоў канец свету. Пачаў дзейнічаць валанцёрскі пункт дапамогі украінцам. І вось яна — надзея ў гэтых справах, і ты імкнешся дапамагчы, палепшыць сітуацыю тых, каму складаней, чым табе самому. Калі глядзіш на бамбёжкі, то думаеш, як бы сам сустрэў іх? Калі я гляджу на супольнасць вернікаў, то я бы хацеў быць разам з царквой і маліцца ў такі час,” – падсумоўвае Іван Вайтовіч.

Арганізацыя рэлігійнага жыцця ў Варшаве

Пасля пераезду ў Варшаву Вайтовічы пайшлі да евангельскай польскай царквы, якая была заснавана місіянерам з Кобрына. Неўзабаве туды пачалі прыходзіць і іншыя беларусы. Разам з палякамі яны пачалі думаць, як зрабіць, каб на набажэнствах было зручна тым, хто не ведае польскай мовы. Тым болей, што пасля пачатку вайны пачалі прыходзіць і ўкраінцы. Так паўстала служба перакладаў і некаторыя іншыя ініцыятывы ў хрысціянскім цэнтры на вуліцы Пулаўскай.

“Стараемся дапамагаць, робім малітоўныя вечары і семінары, вандроўкі, летні лагер сямейны рабілі. Пункт сустрэч мігрантаў і гуманітарнай дапамогі. Людзі атрымліваюць і матэрыяльную, і духоўную дапамогу,” — распавядаюць пра рэлігійную дзейнасць для беларусаў у Варшаве Вайтовічы.

Польская царква таксама дала памяшканне для рэпетыцый Хора Вольных Беларусаў і сустрэч. Нягледзячы на тое, што гэта не царкоўны праект, але беларусы тут сустракаюцца і разважаюць пра жыццё і пасля рэалізуюць розныя карысныя праекты. Месца сталася своеасаблівым пунктам сустрэчы аднадумцаў, якія імкнуцца дапамагчы суайчыннікам сярод няпростых акалічнасцяў.

На пытанне, ці складана ў такі час верыць, Вайтовічы адказваюць з лёгкай усмешкай: “Наадварот, мы не ведаем, як людзі без Госпада трымаюцца ў такі час”.