салiдарнасьць – Царква і палітычны крызіс у Беларусі
Міжканфесійная акцыя ў падтрымку арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча
У сераду 2 верасня ў Мінску адбудуцца міжканфесійныя малітоўныя акцыі салідарнасці з Арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам. #малiтва
13:00 каля Ратушы ў межах штодзённай міжканфесійнай малітвы.
18:00 каля Ратушы.
Дэвіз Мітрапаліта #quis_ut_deus – “Хто як Бог?” Гэтыя словы – імя Архангела Міхаіла, які сказаў іх д’яблу, каторы вырашыў, што ён нічым не горшы за Бога і ўзняўся супраць Бога і супраць чалавечай годнасці.
Сам Арцыбіскуп заклікаў да малітвы да Архангела Міхаіла, які лічыцца апекуном беларускага касцёла.
Мастак намаляваў ікону-плакат, які выдатна падыйдзе праваслаўным. Можна раздрукаваць гэтую карцінку. Спампаваць яе ў добрай якасці можна тут: плакат
Удзельнікі малітвы запрашаюцца прыходзіць з ІКОНАМІ ці іншымі ВЫЯВАМІ архангела Міхаіла, а таксама з плакатамі “Хто як Бог?” ці “QUIS UT DEUS”
Тэксты малітваў.
Малітва Арханёлу Міхаілу
Святы Арханёле Міхале, дапамагай нам у духоўнай барацьбе, будзь нам абаронаю супраць спакусаў і каварстваў злога духа: пакорна просім, няхай яму загадае Пан Бог, а ты, Князю войскаў нябесных, моцай Божай скінь у пекла шатана і іншых злых духаў, якія на згубу душ снуюць па свеце. Амен.
Святы Міхале, галоўны абаронца Хрыстовага Валадарства, маліся за нас!
Святы Міхале, аберагай нас, каб мы не згінулі ў дзень Апошняга Суда!
Тропарь Архангела Михаила
глас 4
Небесных воинств Архистратиже,/ молим тя присно мы, недостойнии,/ да твоими молитвами оградиши нас/ кровом крил невещественныя твоея славы,/ сохраняя нас припадающих прилежно и вопиющих:/ от бед избави нас,// яко чиноначальник вышних сил.
Кондак Архангела Михаила
глас 2
Архистратиже Божий,/ служителю Божественныя славы,/ Ангелов начальниче и человеков наставниче,/ полезное нам проси и велию милость,// яко безплотных Архистратиг.
Молитва Архангелу Михаилу
О, святый Михаиле Архангеле, светлообразный и грозный Небесного Царя воеводо! Прежде Страшного Суда ослаби ми покаятися от грехов моих, от сети ловящих избави душу мою и приведи ю к сотворшему ю Богу, седящему на Херувимех, и молися о ней прилежно, да твоим ходатайством послет ю в место покойное. О грозный воеводо Небесных Сил, предстателю всех у Престола Владыки Христа, хранителю твердый всем человеком и мудрый оружниче, крепкий воеводо Небеснаго Царя! Помилуй мя грешнаго, требующаго твоего заступления, сохрани мя от всех видимых и невидимых враг, паче же подкрепи от ужаса смертнаго и от смущения диавольского, и сподоби мя непостыдно предстати Создателю нашему в час страшнаго и праведнаго Суда Его. О всесвятый великий Михаиле Архистратиже! Не презри мене, грешнаго, молящагося тебе о помощи и заступлении твоем, в веце сем и в будущем, но сподоби мя тамо купно с тобою славити Отца и Сына и Святаго Духа во веки веков. Аминь.
Тыя, хто не ў Менску – могуць падзяліцца допісам у сябе ў фэйсбуку, альбо запосціць любімую ікону Архангела Міхаіла і напісаць “Хто як Бог?” з тэгам #quis_ut_Deus
Па-беларуску, па-габрэйску і па-арабску. У Мінску прадстаўнікі розных веравызнанняў разам маліліся за Бацькаўшчыну
Увечары 18 жніўня па запрашэнні арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча ў Чырвоным касцёле на супольную малітву за Беларусь разам сабраліся прадстаўнікі розных хрысціянскіх канфесій, юдаізму і ісламу.
Малітва была прымеркавана да агульнаеўрапейскай акцыі малітоўнай салідарнасці з беларускім народам, якая праходзіла па ініцыятыве Еўрапейскай канферэнцыі каталіцкіх камісій па пытаннях справядлівасці і міру Iustitia et Pax.
Па дарозе ў касцёл святога Сымона і святой Алены арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч затрымаўся каля следчага ізалятара на вуліцы Валадарскага. Каля сцен старадаўняга астрога іерарх разам з сабранымі людзьмі, якія пратэстуюць супраць незаконных затрыманняў, памаліўся адну таямніцу святога Ружанца.
А 19-й гадзіне па мінскім часе, калі хрысціяне ўсёй Еўропы маліліся за Беларусь, сабраныя ў Чырвоным касцёле разам памаліліся «Ойча наш».
Запрашаючы да супольнай малітвы, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч сказаў:
«Дарагія браты і сёстры, мы перажываем вельмі складаны час нашай гісторыі, гісторыі нашай краіны. Так сталася, што брат на брата падняў руку: у адной руцэ — камень, у другой — зброя. Мы не ведаем, што можа здарыцца заўтра».
Іерарх дадаў, што толькі Бог можа стрымаць нарастанне зла, і для гэтага неабходна малітва. Ён нагадаў, што прадстаўнікі розных рэлігій нашай Бацькаўшчыны за гэты год ужо ў другі раз збіраюцца на супольную малітву ў Чырвоным касцёле: у сакавіку гэта была малітва аб выбаўленні ад пандэміі каранавірусу, а гэтым разам — ад «пандэміі» хлусні і нянавісці, што вядзе да разбурэння нашай краіны.
Кіраўнік беларускага каталіцкага епіскапату выказаў агульную інтэнцыю гэтай малітвы, каб Беларусь развівалася мірным шляхам, для чаго існуюць усе перадумовы, бо на нашай зямлі здаўна ў міры і згодзе жывуць прадстаўнікі розных хрысціянскіх веравызнанняў і розных рэлігій.
«Няхай наша сённяшняя сустрэча дапаможа нам будаваць дух салідарнасці паміж намі, паміж людзьмі розных моваў, розных веравызнанняў — усімі грамадзянамі нашай краіны. У нас усіх адзін пашпарт, мы належым да адной краіны, і мы павінны ўтвараць адну сям’ю. Вельмі важна быць разам і прасіць Нябеснага Айца аб дары еднасці», — падкрэсліў арцыбіскуп Кандрусевіч.
Пасля супольна прамоўленай малітвы «Ойча наш» Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі прачытаў малітву за Бацькаўшчыну праз заступніцтва Багародзіцы паводле святога Яна Паўла ІІ.
Прадстаўнік Беларускай Праваслаўнай Царквы айцец протаіерэй Аляксандр Шымбалёў, які ўзяў удзел у супольнай малітве па даручэнні Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, нагадаў, што Царква заклікае ўсіх да любові і міру, да павагі да годнасці чалавека — вобраза Божага, каб у жыцці не было падману, нянавісці, злосці; каб брат на брата ніколі не падымаў рукі.
«Усе пытанні можна вырашыць мірна, і галоўнае — мы звяртаемся ў малітве да Бога, каб Ён перамяніў душы і сэрцы тых людзей, якія выйшлі на шлях жорсткасці, нянавісці; каб мы разам, усёй краінай аднавіліся і перамяніліся ў любові», — сказаў праваслаўны святар.
Канцлер Курыі Беларускай Грэка-Каталіцкай Царквы айцец Яўген Усошын заклікаў бачыць у іншым чалавеку свайго брата і сястру і шанаваць у ім вобраз Божы.
Прадстаўнік Аб’яднання хрысціянаў поўнага Евангелля пастар Валерый Шэйбак зазначыў, што сённяшнія падзеі ў Беларусі — не проста палітычная з’ява, бо сітуацыя перайшла ў маральна-этычнае вымярэнне і таму патрабуе ўдзелу Царквы і пакаяння народа ў грахах хлусні, гвалту і здзеку над людзьмі, нянавісці.
«Да каго ж ісці? Што ёсць сумленнем народа? Сумленнем народа ёсць Царква, якая не заражана палітычнымі заклікамі і прапагандай з любых бакоў», — сцвердзіў пратэстанцкі пастар. Ён дадаў, што толькі Царква ў стане скіраваць народ на шлях ацалення ў Богу: «Царква, якая і прэзідэнту можа ўказаць на грэх, і апазіцыянеру можа ўказаць на грэх, а таксама паслужыць у любові Хрыстовай і ісціне і аднаму, і другому».
«Няхай Беларусь жыве, але жыве з Богам», — сказаў на заканчэнне Валерый Шэйбак і завяршыў выступ малітваю пакаяннага псальму караля Давіда, прамоўленага ад імя беларускага народа.
Галоўны равін рэлігійнага аб’яднання супольнасцяў прагрэсіўнага юдаізму Рыгор Абрамовіч у сваёй прамове растлумачыў сэнс малітвы, у якой вернікі звяртаюцца да Бога як да Айца і Валадара. Як у свайго Айца мы просім у Яго міласэрнасці, а як у Валадара — справядлівага суду.
Прадстаўнік беларускай мусльманскай супольнасці старшыня Рады імамаў Дзмірый Радкевіч звярнуўся да прысутных з пажаданнем міру.
«Гэта наша адказнасць, гэта наша краіна, і мы павінны зразумець, што ёсць людзі розных поглядаў, розных меркаванняў, і мы павінны мяняць у першую чаргу саміх сябе», — дадаў Дзмітрый Радкевіч, пасля чаго прамовіў малітву за Бацькаўшчыну на арабскай мове.
Крыніца: Catholic.by