П. Паралін – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Намеснік Міністра замежных спраў Беларусі Сяргей Алейнік наведаў з візітам Ватыкан
8–9 лютага намеснік Міністра замежных спраў Беларусі, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь пры Святым Пасадзе па сумяшчальніцтве Сяргей Алейнік наведаў з візітам Ватыкан.

Як паведамляецца на сайце Міністэрства замежных спраў Беларусі mfa.gov.by, 8 лютага спадар Алейнік узяў удзел у штогадовай навагодняй аўдыенцыі Папы Францішка для дыпламатычнага корпусу, акрэдытаванага пры Святым Пасадзе.

На палях мерапрыемства Пасол Беларусі правёў кароткую размову з Пантыфікам.

У межах візіту Сяргей Алейнік таксама правёў сустрэчы з Дзяржаўным Сакратаром Яго Святасці кардыналам П’етро Паралінам, Старшынёй Папскай Рады спрыяння хрысціянскаму адзінству кардыналам Куртам Кохам, а таксама з Сакратаром па адносінах з дзяржавамі (Міністрам замежных спраў) Дзяржаўнага Сакратарыяту арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Асноўнымі тэмамі перамоў, як адзначаецца на рэсурсе беларускага знешнепалітычнага ведамства, сталі актуальныя пытанні двухбаковага парадку дня, узаемадзеянне у межах міжнародных арганізацый, а таксама сітуацыя ў рэгіёне.

Па выніках абмеркавання бакі пацвердзілі імкненне да актывізацыі беларуска-ватыканскага супрацоўніцтва для дасягнення далейшай пазітыўнай дынамікі двухбаковага ўзаемадзеяння і ўмацавання міжканфесійнага дыялогу, падкрэсліваецца на сайце МЗС Беларусі.

catholic.by

Беларусы Італіі заклікалі папу Францішка сустрэцца са Святланай Ціханоўскай
У лісьце адрасаваным дзяржсакратару Ватыкана кардыналу П’етра Параліну, Асацыяцыя беларусаў Італіі выказвае сваё «зьдзіўленьне і абурэньне фактам перадачы даверчых лістоў апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам беларускаму дыктатару Аляксандру Лукашэнку».

Ліст цытуе суполка беларусаў у Італіі ў фэйсбуку. На думку дыяспары беларусаў у Італіі, дыпляматычныя кантакты Ватыкану з рэжымам Лукашэнкі могуць служыць легалізацыі яго незаконнага праўленьня і кідаюць цень на рэпутацыю Каталіцкай царквы.

«Калі апостальская сталіца, — пішацца ў лісьце, — сапраўды адкрытая для дыялёгу з усімі палітычнымі сіламі, бачным знакам гэтай адкрытасьці магло б стаць афіцыйнае запрашэньне ў Ватыкан лідэра Каардынацыйнай рады Святланы Ціханоўскай, за якую аддала свае галасы на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах абсалютная большасць грамадзян Беларусі.

Таксама ў лісьце зьвяртаецца ўвага на сытуацыю зь незаконнай забаронай на ўезд у Беларусь каталіцкага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.

Гэта ўжо ня першы зварот беларусаў Італіі ў Ватыкан. Раней яны пісалі папу Францішку, каб зьвярнуў увагу на беззаконьне, якое адбываецца ў апошнія месяцы ў Беларусі.

Радыё Свабода

Арцыбіскуп Кандрусевіч: я са сваім народам, а народ са мной!
Арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч некалькі дзён правёў у Ватыкане. Шматгадзінная сустрэча ў Дзяржсакратарыяце была канструктыўнай, прызнаўся ў інтэрв’ю Vatican News беларускі іерарх.

“Мы доўга размаўлялі пра складанасць сітуацыі ў Беларусі і ў мясцовым Касцёле. Таксама сустрэча была прысвечана пошуку шляхоў вырашэння складанай сітуацыі, у якой знаходжуся сёння асабіста я. Хачу сказаць, што Святы Пасад сапраўды прыкладае шмат намаганняў, каб праблема была хутчэй вырашана. Спадзяюся, што наступныя крокі, якія будуць зроблены з боку Святога Пасаду, дапамогуць у хутчэйшым вырашэнні праблемы”, – паведаміў Беларускай рэдакцыі Vatican News арцыбіскуп.

Іерарх прыехаў у Ватыкан па запрашэнні Дзяржаўнага сакратарыята. Галоўнай мэтай візіту была сустрэча з кардыналам П’етра Паралінам, Дзяржсакратаром Яго Святасці, і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, Сакратаром па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі.

Нагадаем, што ў сярэдзіне верасня 2020 г. у Беларусі з візітам знаходзілася ватыканская дэлегацыя, якая правяла перамовы і з дзяржаўнымі ўладамі, і з каталіцкім епіскапатам. Інфармацыі было не так шмат, але, упэўнены арцыбіскуп Кандрусевіч, робіцца ўсё магчымае.

“Мы не ведаем усёй “кухні” перамоў і часам менш інфармацыі – лепш для справы. Я вельмі ўдзячны за тое, што Святы Айцец накіраваў у Беларусь арцыбіскупа Галахера, што ён правёў перамовы, пазнаёміўся з біскупамі і даведаўся аб сітуацыі з першых рук”

, – адзначыў іерарх.

З таго моманту, як Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага не пусцілі ў Беларусь, ён жыве ў адной з парафій польскай Сакулкі, літаральна ў некалькіх кіламетрах ад мяжы з Беларуссю. А кіраўніцтва Касцёлам ажыццяўляе на адлегласці, карыстаючыся новымі сродкамі камунікацыі.

“Я нават задаволены, што прабываю зараз менавіта ў парафіі св. Антонія, паколькі ў яе ёсць сувязь з маім родным Адэльскам. Маю дзе спаць, дзе жыць, і дзякую за клопат, хоць не хацеў бы нікому пажадаць апынуцца ў такой сітуацыі”, – прызнаўся арцыбіскуп.

Ён удзельнічае ў шматлікіх мерапрыемствах, якія праходзяць у Беларусі, дзякуючы відэатрансляцыям. “Мне важна – бачыць людзей, і вернікам важна яднацца з сваім біскупам. Таксама ёсць іншая праца: прыходзяць запрашэнні, лісты, мне іх курыя перасылае, і я адказваю на іх. З’яўляючыся Старшынёй Канферэнцыі Біскупаў, дыстанцыйна прымаю ўдзел ў пасяджэннях”, – апісаў сваю дзейнасць іерарх.

Так склалася, што час візіту ў Ватыкан супаў з 31-й гадавінай біскупскага пасвячэння, якое арцыбіскупу Кандрусевічу 20 кастрычніка 1989 г. удзяліў асабіста св. Ян Павел ІІ. Беларускі іерарх адзначыў, што раней не збіраўся ў Рым, але сітуацыя быццам сама прывяла сюды.

“Я пайшоў у базыліку св. Пятра памаліцца і падзякаваць за 31 год служэння і, вядома, прасіць Бога праз заступніцтва майго апекуна св. Юды Тадэвуша аб вырашэнні гэтай складанай сітуацыі. Я маліўся не толькі ў сваёй інтэнцыі, я другасная фігура. Я маліўся за Беларусь. Як вядома, крызіс існуе ўжо доўгі час, і мы не ведаем, як з яго выйсці, таму ў гэтым сімвалічным месцы я маліўся за мірнае і хутчэйшае яго вырашэнне – гэта патрэбна ўсім жыхарам нашай краіны, гэта патрэбна ўсяму свету”, – сказаў арцыбіскуп.

Хутка 2 месяцы з таго дня, як старшыню епіскапату Беларусі не пусцілі на Радзіму, але іерарх не адчувае сябе пакінутым і вельмі ўдзячны ўсім за дапамогу – фізічную і малітоўную.

“Здаецца, робіцца ўсё магчымае, я стараюся падбадзёрваць сябе, давяраючы ўсё Богу, і быць разам з людзьмі, калі не фізічна, то духоўна. Іх малітвы і неабыякавасць, шмат віншаванняў – усё гэта знак салідарнасці. Я – не пакінуты. Я са сваім народам, а народ са мной!”, – адзначыў арцыбіскуп Кандрусевіч.

Vatican News