Карытас – Царква і палітычны крызіс у Беларусі
У Мінску адзначылі 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі. Нунцый Ёзіч упершыню служыў па-беларуску
У нядзелю 18 красавіка ў мінскай катэдры Найсвяцейшага Імя Марыі адбылася ўрачыстая Эўхарыстыя, цэлебрацыю якой у інтэнцыі падзякі за 30-годдзе адраджэння структур Касцёла ў Беларусі ўзначаліў прадастаўнік Папы Францішка ў нашай краіне арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Разам з ім святую Імшу цэлебравалі Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі sede vacante біскуп Казімір Велікаселец ОР, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч і дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Аляксандр Яшэўскі SDB.
На пачатку цэлебрацыі прадстаўнік Папы звярнуўся да ўдзельнікаў Эўхарыстыі з прывітальным словам:
«Я вельмі рады, што магу ўпершыню ўзначаліць цэлебрацыю святой Імшы на беларускай мове і маліцца за вас і за вашыя сем’і»,— сказаў Апостальскі нунцый. Гаворачы пра 30-годдзе адраджэння касцёльных структур у нашай краіне, ён адзначыў, што Касцёл у Беларусі, нібы евангельская закваска, паступова перамяняе і аднаўляе ў Хрысце ўсё беларускае грамадства.
«З нагоды гадавіны аднаўлення касцёльных структур жадаю Касцёлу Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі і Мітраполіі далейшага развіцця і паспяховага ажыццяўлення місіі абвяшчэння Евангелля ўсяму стварэнню ва ўзлюбленай Беларусі. Няхай гэты адданы і верны Божы народ узрастае пад Матчыным заступніцтвам Найсвяцейшай Панны Марыі Будслаўскай і будзе захаваны ад усялякага зла пад магутнаю абаронаю святога Арханёла Міхала, нябеснага Апекуна Мінска-Магілёўскай касцёльнай правінцыі», — выказаў пажаданне арцыбіскуп Антэ Ёзіч.
Узгадаўшы словы класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча «На Беларусі Бог жыве», прадстаўнік Папы ўпэўнена сцвердзіў: «І будзе жыць!»
Гамілію падчас Эўхарыстыі, якую ў прамой трансляцыі на партале Catholic.by глядзела мноства вернікаў у Беларусі і за мяжой, прамовіў арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч — першы каталіцкі біскуп у гісторыі Касцёла незалежнай Беларусі і сведка гэтых 30 гадоў.
Іерарх, узгадваючы досвед жорсткіх ганенняў, які давялося перажыць Касцёлу ў Беларусі, назваў Савецкі Саюз «бяскрайняй краінай, усеянай працоўнымі і канцэнтрацыйнымі лагерамі, якія сталі для шматлікіх вернікаў розных веравызнанняў, біскупаў і святароў Галгофай ХХ стагоддзя».
Ваяўнічы атэізм у 20-я гады мінулага стагоддзя пазбавіў Касцёл у Беларусі біскупаў і духоўнай семінарыі, шмат касцёлаў і кляштараў было канфіскавана, а некаторыя былі зруйнаваны «нечалавечым атэістычным рэжымам».
«Руіны касцёлаў на нашай зямлі — гэта маўклівыя сведкі знішчэння духоўнасці і хрысціянскай культуры. Яны яскрава сведчаць аб тым, на што здольны чалавек без Бога»,— адзначыў арцыбіскуп.
Вясна Касцёла распачалася і ў нашай краіне. «Не паўсюль улады выказвалі сваю прыхільнасць да Касцёла і веры, але працэс пайшоў, і нішто не магло яго стрымаць».
У 1989 годзе быў прызначаны першы пасля дзесяцігоддзяў пераследу каталіцкі біскуп, якім, як прызнаўся арцыбіскуп Кандрусевіч, «па незразумелым Божым Провідзе» давялося стаць яму.
«Распачаўся працэс рэанімацыі Касцёла»: парафіям вярталіся святыні, прыязджалі з душпастырскай дапамогай святары і кансэкраваныя асобы з-за мяжы — Польшчы, Літвы, Украіны.
1 кастрычніка 1990 года ў Савецкім Саюзе быў прыняты новы закон аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях, які даў больш свабоды і прызнаў юрыдычны статус зарэгістраваных рэлігійных арганізацый.
«13 красавіка 1991 года Папа Ян Павел ІІ прыняў гістарычнае рашэнне: была заснавана Мінска-Магілёўская мітраполія. Яна складалася з аднайменнай архідыяцэзіі і двух суфраганных дыяцэзій — Гродзенскай і Пінскай. У 1999 годзе з Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі была вылучана Віцебская дыяцэзія», — адзначыў іерарх, дадаўшы, што рашэнне святога Яна Паўла ІІ было «натхнёным Божым Провідам і своечасовым, прадыктаваным клопатам пра наш Касцёл, які цярпеў і не здаўся».
Арцыбіскуп Тадэвуш з удзячнасцю ўзгадаў святароў, кансэкраваных асобаў і вернікаў з-за мяжы, якія тады прыбылі з душпастырскай і спонсарскай дапамогай.
Іерарх коратка спыніўся на дасягненнях Касцёла ў Беларусі за апошнія тры дзесяцігоддзі: значна павялічылася колькасць парафій і святароў, дзейнічае Духоўная семінарыя ў Гродне, развіваецца душпастырства — агульнае і спецыялізаваныя, дзейнічаюць каталіцкія СМІ, выдвецтвы рыхтуюць і выдаюць малітоўную і рэлігійную літаратуру, дабрачынная арганізацыя «Карытас» дапамагае патрабуючым.
Кажучы пра ролю Касцёла ў грамадскім жыцці краіны, іерарх падкрэсліў, што «выклікі нашага часу не дазваляюць затрымлівацца на дасягнутым: неабходна далей развівацца, каб своечасова адказваць на іх».
На заканчэнне гаміліі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч заклікаў прыстуных усцяж давяраць Касцёл у Беларусі заступніцтву Божай Маці і святога Юзафа.
«Касцёл у Беларусі! Ты адкрывеш новую старонку сваёй гісторыі і ўступаеш у новы этап свайго жыцця. Няхай твая дзейнасць будзе напоўнена клопатам пра духоўнае дасканаленне чалавека. Няхай будзе надзея, нават насуперак надзеі. Выкарыстоўваючы сацыяльнае вучэнне дапамагай у вырашэнні актуальных праблем нашага грамадства.
Будзь арыенцірам у будаванні шчаслівай будучыні нашай Бацькаўшчыны»,— заключыў арцыпастыр.
На заканчэнне святой Імшы Апостальскі адміністратар Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі біскуп Казімір Велікаселец падзякаваў прадстаўніку Папы, біскупам, святарам і ўсім вернікам за супольную малітву і пажадаў усім жыць так, каб стаць перад Богам з чыстым сумленнем.
Моцным духоўным акордам на завяршэнне святой Імшы стаў гімн-малітва за Бацькаўшчыну і Касцёл на Беларусі «Магутны Божа», які ліўся з вуснаў і сэрцаў усіх удзельнікаў урачыстага набажэнства на чале з Апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам.
catholic.by
Следчы камітэт правёў круглы стол на тэму міжканфесійнай згоды
26 лютага ў Мінску прайшоў круглы стол «Міжканфесійная згода як важнейшы фактар умацавання грамадскага спакою і стабільнасці», прысвечаны Году народнага адзінства.
Форум праводзіўся па ініцыятыве Следчага камітэту і Інстытуту павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі.
Як паведамляе агенцтва БЕЛТА, у працы круглага стала ўзялі ўдзел прадстаўнікі рэлігій і канфесій, дзяржаўных органаў, навуковых і адукацыйных установаў, грамадскіх аб’яднанняў, члены Савету Рэспублікі і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў.
Каталіцкі Касцёл у Беларусі на сустрэчы прадставілі прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз канонік Юрый Санько і дырэктар нацыянальнага Caritas ксёндз Віталій Дабраловіч.
Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, з боку Беларускай Праваслаўнай Царквы ў працы круглага стала прынялі ўдзел: старшыня праўлення Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі, старшыня Сінадальнага аддзела па турэмнаму служэнню Беларускай Праваслаўнай царквы святар Георгій Лапухоў, кіраўнік аддзела па арганізацыі духоўна-асветніцкіх мерапрыемстваў Свята-Лізавецінскага манастыра манахіня Агапія (Кнацько).
Таксама ў круглым стале прымалі ўдзел Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Аляксандр Румак і прадстаўнікі юдэйскай і мусульманскай супольнасцяў.
Па выніках мерапрыемства была прынятая рэзалюцыя, згодна з якой запланавана правядзенне рэгіянальных семінараў, канферэнцый і сімпозіумаў, прысвечаных прафілактыцы п’янства, наркаманіі, хатняга гвалту, а таксама рэсацыялізацыі асуджаных. Акрамя гэтага намечана інфармаваць следчыя падраздзяленні краіны актуальнымі дадзенымі аб рэлігійных арганізацыях, якія аказваюць грамадзянам дапамогу па пераадоленню наступстваў п’янства, наркаманіі, выпраўленні правапарушальнікаў. У сваю чаргу рэлігійныя арганізацыі будуць атрымліваць інфармацыю пра ўдзельнікаў крымінальнага працэсу, якія патрабуюць і маюць патрэбу ў духоўнай дапамозе, псіхалагічнай падтрымцы.
Catholic.by, Church.by, Следчы камітэт