Ілля Сільчукоў – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Праект “Знакамітыя хрысьціянскія гімны”
Праект worship.by і вернікі розных пратэстанцкіх супольнасьцяў Беларусі прадстаўляюць праект “Знакамітыя хрысьціянскія гімны”. Гэта зборнік беларускіх перакладаў класічных сьпеваў пратэстанцкай традыцыі, ад гімна аўтарства Марціна Лютара да такіх вядомых твораў як “Amazing Grace” або “Let my People Go”. Сярод выканаўцаў – оперны сьпявак Ільля Сільчукоў.

Як каментуюць аўтары, “Хай гук гімнаў дапаможа перажыць беларускія навіны, сэзон адключэньня гарачай вады ды іншыя жыцьцёвыя клопаты!”

Вядомыя хрысціяне трох канфесій запрашаюць да малітвы
Зварот да беларусаў запісалі хрысціяне трох канфесій: Аляксандр Патліс, спявак; Аляксандр Ждановіч, актор; Павел Харланчук, актор; Андрэй Лугін, Алёна Палачанская, гурт Laudans; Надзя Бука, мастачка; Зміцер Дашкевіч, грамадскі актывіст, цясляр; Андрусь Такінданг, спявак, мастак; Вольга Севярынец, жонка Паўла Севярынца; Ілля Сільчукоў, оперны спявак; Вячаслаў Барок, каталіцкі святар.

Каменнае сэрца нашага народа становіцца сэрцам з крыві і плоці. Сэрцам, якое больш не баіцца і якое больш не стане абыякавым. Мы разумеем — цемра, якая гадамі памнажалася ў Беларусі, не знікне за імгненне. Мы ўсё ясней усведамляем —разам з вызваленнем ад тыраніі нашай зямлі патрэбна духоўнае аздараўленне. Беларусь прагне Божага дабраславення, без якога так цяжка перамагчы шматгадовае зло. У гэты няпросты час мы хочам яшчэ мацней маліцца да Бога. Бо тое, што немагчыма чалавеку, магчыма Богу. Мы заклікаем усіх людзей добрай волі да ўсеагульнай малітвы за Беларусь. Мы жадаем мацней маліцца за спыненне беззаконня, за аднаўленне справядлівасці і супакою. Малітва вызваляе нацыю з рабства і яднае народ. Асэнсаванне злачынстваў мінулага і пакаянне ў грахах учорашнега дня дае магчымасць пачаць наноў. Каб мы ніколі не забыліся пра Курапаты. Каб ў Беларусі ніколі не паўтарылася Акрэсціна. У гэтыя дні Бог дае нам знакі, яскравыя і глыбокія: бел-чырвона-белы сцяг, герб Пагоня, белыя шаты, праявы ў небе. Таму ёсць надзея, што наша малітва будзе пачутая. Давайце разам буздем маліцца за Беларусь. Давайце аб’яднаемся ў малітве кожны дзень а 21-ай гадзіне, а таксама будзем маліцца за Беларусь на сваіх багаслужэннях, асабліва ў пятніцу вечарам. Мы хочам, каб гэты час стаў часам агульнанацыянальнай малітвы за Беларусь. Распавядайце пра яе ў сваіх цэрквах, запрашайце сяброў. “Шмат можа настойлівая малітва праведніка”, — кажа Святое Пісанне. І мы верым, што Бог дасць нам Сваю, так неабходную дапамогу.

Магутны Божа, мы звяртаемся да Цябе, Творцы сусвету і Творцы гісторыі. Мы просім Цябе ў імя Твайго Сына і нашага Госпада Ісуса Хрыста за нашую краіну Беларусь. Дай перамогу святла над цемраю, спыні беззаконне і гвалт, няхай вязьні выйдуць на свабоду, няхай запануе ў Беларусі праўда і справядлівасць.

Божа, дабраславі Беларусь!

https://www.youtube.com/watch?v=LskBkDnmHqk

«Хопіць біць сябе ў грудзі». Славуты опэрны сьпявак Сільчукоў — пра звальненьне і пра пераасэнсаваньне гімну «Магутны Божа»
Ільля Сільчукоў, 38 гадоў. Нарадзіўся ў Менску. Скончыў гімназію-каледж пры Беларускай акадэміі музыкі, вакальнае аддзяленьне Менскай музычнай вучэльні імя М. Глінкі, вакальнае аддзяленьне Беларускай акадэміі музыкі. З 2005 году — саліст Вялікага тэатру опэры і балету Беларусі. Ляўрэат 16 міжнародных конкурсаў вакалістаў. Быў адным з трох гранд-фіналістаў у тэлепраекце «Вялікая Опэра» на канале «Культура». Мае мэдаль Францыска Скарыны (2015). Удзельнічаў у пратэстах 2020 году, быў звольнены з тэатру.

Пераасэнсаваньне хрысьціянскага гімну «Магутны Божа»

— Адзін з найбольш драматычных і кранальных музычных твораў, створаных за апошнія месяцы, — кліп на рэлігійны гімн «Магутны Божа». Галоўную ролю ў відэакліпе грае купалавец Павал Харланчук, тэкст чытае Юлія Шпілеўская, скарыстаны вельмі моцны відэашэраг шматтысячных пратэстаў жніўня-верасьня. У кліпе вельмі шмат сымбаляў. Як зьявілася гэтая ідэя, як рэалізоўвалася?

— Ідэя зьявілася за год да гэтага, калі я замовіў апрацоўку гэтага твору для сымфанічнага аркестру. Яе зрабіў выдатны кампазытар Канстантын Яськоў, які цяпер таксама не ў Беларусі, на жаль. Ён пакінуў працу ва Ўнівэрсытэце культуры. Мы зь ім пазнаёміліся год таму на Эўрапейскіх гульнях у Менску (уся музыка, якая гучала на цырымоніі адкрыцьця, — Канстантына Яськова). Гэта ўсё высьпявала… На пачатку вясны 2020 году аркестроўка была зробленая. І я пачаў разумець, што ўсё гэта нездарма, і калі пачаліся падзеі са зборам падпісаў, першыя затрыманьні, арышты Ціханоўскага і Бабарыкі, я вырашыў, што трэба рабіць… І пасьля выбараў ніякай іншай думкі ў мяне не было. Мы здымалі кліп з маім сябрам і творчым калегам Дзьмітрыем Сямёнавым-Алейнікавым, які рабіў першы мой кліп «Мова» ўлетку. Кліп «Магутны Божа» мы здымалі ў верасьні на тым жа самым полі, дзе здымалі «Мову».

— Маглі б расказаць пра людзей, якая разам з вамі на тым полі? Некаторыя твары я пазнала…

— Мы кінулі кліч у артыстычным тэлеграм-канале — хто можа дапамагчы і паўдзельнічаць у гэтым праекце. Там здымаліся мае сваякі, мая радня, мае дзеці, мая жонка Тацяна і шмат людзей, проста неабыякавых да сытуацыі, музыкаў і не музыкаў. Умовай было, каб людзі ведалі тэкст гімну. Я глядзеў, як, едучы на машынах, людзі яго завучвалі. Неабыякавасьць людзей моцна ўзрушвала.

— Шмат гадоў вядзецца дыскусія пра тое, якім павінен быць сапраўдны беларускі гімн. Вельмі многія прапаноўваюць «Магутны Божа». Мне асабіста як гімн ён падаваўся крыху журботным, не жыцьцесьцьвярджальным. Я сама яго шмат разоў сьпявала, і заўсёды былі невясёлыя нагоды. Але ўпершыню ў вашым выкананьні пры канцы я адчула ў ім тое, што мае быць у гімне — урачыстасьць і радаснае завяршэньне.

— Гэта было асноўнае. Я з вамі згодны. Калі я думаў, які гімн я мог бы прыгадаць на памяць, то ўсё, што ёсьць, гэта песьні пра нядолю і жыцьцёвую самоту. Нешта ўсё ў нас у міноры. І хацелася гэтай апрацоўкай, якую мы рабілі з Косьцем, даць такі гераічны момант, зрабіць перапрацоўку і пераасэнсаваньне гэтага гімну. Мне падаецца, што хопіць у скрусе сядзець і біць сябе ў грудзі, што нічога ў нас не атрымліваецца. Усё ў нас атрымліваецца. Ёсьць свае таленты, ёсьць свае музыкі, склалася на сьлязах, на ляманце гэтым, на мучаніках беларуская нацыя, хоць, канечне, нам трэба будзе ісьці і ісьці…

Поўная версія інтэрв’ю, Ганна Соўсь, Радыё Свабода

Заява Рабочай групы Каардынацыйнай рады “Хрысціянская візія” датычна пераследу Іллі Сільчукова
29 кастрычніка вядучы саліст, ляўрэат прэстыжных міжнародных конкурсаў – Ілля Сільчукоў быў звольнены з Нацыянальнага Акадэмічнага Тэатра Оперы і Балета. Сільчукоў мае 15 гадоў бездакорнай працы ў згаданым вышэй тэатры, з’яўляецца лаўрэатам міжнародных конкурсаў, а таксама стыпендыянтам дзяржаўных праграм па падтрымцы таленавітай моладзі і г.д. Фармальнай падставай для звальнення сталася нібыта парушэнне 3-га пункта 47-га параграфа Працоўнага кодэкса. Кіраўніцтва ўстановы паставілі выканаўцу ў віну “здзяйсненне амаральнага ўчынка, несумяшчальнага з прафэсійнай дзейнасцю”.

Што канкрэтна мелася на ўвазе, Сільчукову, які між іньшым, знаходзіцца на карантыне, кіраўніцтва ўстановы дагэтуль не патлумачыла, за выключэннем намёкаў на “заклікі да забастоўкі” ў тэлефоннай размове.

Верагоднай падставай для звальнення сталася актыўная грамадзянская пазіцыя, якую выканаўца не аднойчы публічна агучваў, удзел у роліку салідарнасці дзеячаў культуры, акцыях салідарнасці ў тэатры і выкананне духоўнага гімна “Магутны Божа”. Менавіта Сільчукоў салірваў пры выкананні гімна на прыступках Дзяржаўнай Філармоніі і ўдзельнічаў у здымках папулярнага кліпа да гэтага спеву.

Сільчукоў таксама зьяўляецца актыўным вернікам-баптыстам. Для звольненага выканаўцы, як і для значнай часткі хрысціян краіны, гімн “Магутны Божа” з’яўляецца своеасаблівым нацыянальным духоўным гімнам, напісаным у няпросты для беларусаў перыяд гісторыі ХХ ст., а таксама малітвай. Таму мы занепакоены пераследам асобы за выкананне хрысціянскага гімна.

Апроч таго, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь гарантуе правы на свабоду сумлення і веравызнання (арт. 31), на выказванне меркавання (артыкул 33) і на працу (арт. 41). Звальненне Іллі Сільчукова носіць яўны дыскрымінацыйны характар і парушае яго канстытуцыйныя правы.

Мы выказваем салідарнасць з Іллём Сільчуковам, як і з іншымі дзеячамі культуры, якіх падвергліся пераследу. Мы заклікаем грамадзтва Беларусі і ў прыватнасці хрысціянскія супольнасці выказаць салідарнасць са звольненым вернікам і выкарыстоўваць у літургіі гімн “Магутны Божа”. Не так даўно мы перажывалі цёмны час гісторыі з забаронамі прафэсійнай дзейнасці для хрысьціян, калі тэксты духоўных гімнаў падвяргаліся рэдакцыі, траплялі ў чорныя сьпісы. Мы ўпэўнены, што падобныя дыскрымінацыйныя з’явы не мусяць мець месца ў Беларусі.

Солист Большого театра Беларуси Илья Сильчуков записал клип на белорусский христианский гимн «Магутны Божа»
Солист Большого театра Беларуси, победитель ряда международных конкурсов Илья Сильчуков записал клип на белорусский христианский гимн «Магутны Божа».

28 октября солист был уволен из театра после акции солидарности перед началом спектакля «Царская невеста». На следующий день на его youtube-канале был размещён клип, где главную роль исполняет белорусский актёр Павел Харланчук.

intex-press.by