Ежы Бяганскі – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

На Смаргоншчыне падчас парафіяльнага фэсту ў касцёл унеслі дзяржаўны сцяг
У нядзелю парафія Найсвяцейшай Тройцы ў Вайстоме адзначала фэст у гонар Маці Божай Фацімскай. У традыцыйным шэсці да алтара сярод харугваў, быў заўважаны чырвона-зялёны сцяг. Ягоная прысутнасць у храме супярэчыць закону «Аб свабодзе сумлення і рэлігійных арганізацыях» (Арт. 8, §8), паводле якога «у месцах богаслужэнняў не дапускаецца выкарыстанне любой сімволікі, акрамя рэлігійнай».

Сцяг нёс адзін з мужчын, які напярэдадні фэсту быў прыняты ў рыцарства Яна Паўла II — новае для Беларусі каталіцкае мужчынскае аб’яднанне свецкіх, якое пад уплывам вучэння польскага Пантыфіка абараняе хрысціянскія каштоўнасці. Дарэчы, самому Папе Яну Паўлу ІІ так і не дазволілі наведаць беларускіх вернікаў з-за складаных адносін паміж Мінскам і Ватыканам у той час.

Варта ўвагі таксама неадназначная постаць пробашча парафіі ў Войстаме, дзе з’явіўся дзяржаўны сцяг – ксяндза каноніка Юрыя (Ежы) Бяганскага.

З аднаго боку, гэты святар вядомы сваёй актыўнасцю і плённай працай. Пры ягоным спрыянні адчынена капліца пры лідскім шпіталі, дзе ён служыў капеланам. Пасля яго прызначэння кусташам санктуарыя ў Тракелях, колькасць пілігрымаў, што прыязджаюць на мясцовы фэст, вырасла з 6 да 13 тысяч чалавек, а тэрыторыя санктуарыя перажыла сапраўдны росквіт.

З іншага боку, кампраміс, які абраў ксёндз Юрый ва ўзаемадзеянні з уладай дзеля рэалізацыі сваіх задумаў, выклікае супярэчлівыя ацэнкі.

У 2020 годзе падчас масавых пратэстаў і збіцця мірных пратэстоўцаў святар падчас інтэрв’ю выказаў меркаванне, што
«касцёл і дзяржава ідуць поруч, прытрымліваючыся аднолькавых каштоўнасцяў – клопату аб чалавеку, міру і згоды».

Сёння ксёндз Бяганскі ахвотна ўдзельнічае ў дзяржаўных ініцыятывах, запрашае дэпутатаў Гродзеншчыны, функцыянераў БРСМ, наведвае супрацоўнікаў РАУС, жадаючы ім надалей «забяспечваць нам бяспеку». Падчас сустрэчы з упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў святар рабіў акцэнт на «недапушчальнасці палітызацыі рэлігіі».

Падрабязней азнаёміцца з ксяндзом Бяганскім можна ў артыкуле на сайце ХВ.

Відэа: інстаграм старонка парафіі касцёла Найсвяцейшай Тройцы

В Беларуси используют священников для агитации участия в «безвыборах»
Пропагандистская кампания по агитации беларусов в участии в «Едином дне голосования» не обходится без использования духовенства. Настоятели храмов выступают на страницах региональных провластных изданий в качестве авторитетов, которые призывают верующих прийти на участки и проголосовать.

Показать высокую явку на, по сути, безальтернативных формальных выборах, и таким образом заявить о поддержке обществом политики государства — идеологическая задача действующей власти. К ее выполнению привлекают даже духовенство, противореча официальной установке о том, что «Церковь не должна заниматься политикой».

Как заметила «Христианская визия», пока в такой кампании участвует только духовенство Гродненской области. В основном, это православные священники, но есть и один католический. Приводим примеры.

Публикация с заголовком «Отец Георгий идёт на выборы и призывает к этому своих прихожан» появилась в газете Островецкого райисполкома. Протоиерей Георгий Савицкий, настоятель храма Святых апостолов Петра и Павла в Островце утверждает, что «на выборы надо идти обязательно»:

«В каждом суверенном и независимом государстве должна быть сильная и действенная власть, которая может и должна позаботиться о своих гражданах и защитить их в случае необходимости. А задача граждан — избрать такую власть», — повторяет священник нарративы пропаганды.

Это же издание приводит слова Николая Утекалко, настоятеля прихода Святого пророка Илии в деревне Ольховке и храма святителя Иоанна Шанхайского и Сан-Францисского в агрогородке Ворняны. Священник заявил, что «участие в выборах — это не только право, но и долг каждого гражданина страны»:

«К этому я призываю и свою паству. Ведь не зря говорят: у каждого народа та власть, которую он выбирает. Если мы хотим жить по справедливым и мудрым законам, то должны выбрать в единый день голосования умного и честного представителя в парламент. Если хотим, чтобы Гродненская область, Островецкий район и каждый сельский Совет развивались и процветали, то должны проголосовать за достойных кандидатов в депутаты областного, районного и сельских Советов».

«Послушание перед народом и государством», — так озаглавлена публикация газеты «Светлы шлях» с призывом участия в выборах от имени Анатолия Резановича, настоятеля храма Преображения Господня в Сморгони. Священник также заявил, что «прийти на выборы и проголосовать» — это обязанность.

Еще один пример — высказывание настоятеля храма новомучеников и исповедников земли Беларусской в Скиделе протоиерея Кирилла Близнюка. Он говорит о том, что «в Гродненском районе существует взаимопонимание между светской и духовной властью», напоминает, что «приближается единый день голосования, и мнение священнослужителей в этом вопросе является очень важным», заявляет, что «родившись, проживая в Республике Беларусь, нельзя оставаться в стороне от того, что в ней происходит».

Наконец, «Лидская газета» в интервью с настоятелем католического храма Посещения Пресвятой Девы Марии в Трокелях ксендзом Юрием Беганским уточняет, пойдет ли тот на выборы.

«Безумоўна. Я ўдзельнічаю ва ўсіх выбарах. Гэта мой абавязак як і кожнага грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Дарэчы, да гэтага часу ў мяне ў памяці захаваліся прыемныя ўспаміны пра маё першае галасаванне: вельмі хвалюючы і ўрачысты момант. Годных людзей, якія могуць стаць народнымі абраннікамі і будуць працаваць на карысць краіны, нямала. І мы, калі выказваемся за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты, давяраем яму, падтрымліваем яго перадвыбарную праграму і ўпэўнены ў яе рэалізацыі», — ответил священник.

Кроме того, газета Ивьевского района рассказала о том, что председатель райисполкома провел встречу со священнослужителями, заявив, что «все мы граждане своей страны, и должны исполнить свой гражданский долг — прийти на избирательные участки в день выборов или в дни досрочного голосования».

Фото: ivyenews.by

Тракельcкі санктуарый: дзяржаўныя ільготы за лаяльнасць?
«Касцёл і дзяржава ідуць поплеч, прытрымліваючыся аднолькавых каштоўнасцей – клопату аб чалавеку, міру і згоды». З такой назвай у жніўні 2020 года ў прарэжымных медыя разыйшлося інтэрв’ю з кс. Ежы Бяганскім, кусташам (“захавальнікам”) санктуарыя ў Тракелях. Гэты тэкст многія каталікі ўспрынялі тады як падтрымку Лукашэнкі перад надыходзячымі выбарамі. Супраца тракельскага святара з уладамі з таго часу стала толькі яшчэ больш шчыльнай.

Разам з тым, кс. Бяганскі вядомы тым, што за апошнія пару гадоў да непазнавальнасці акультурыў святыню і прылягаючую да яе тэрыторыю, а колькасць іх наведвальнікаў падвоілася. Што стаіць за подобным поспехам – палымянае жаданне служыць і адухоўліваць таксама і чыноўнікаў, свядомая і шчырая падтрымка дзеючай улады ці гульня на два фронты – узаемадзеянне з рэжымам дзеля забеспячэння саступак з яго боку?

Росквіт Тракеляў

Сам кусташ зазначае, што для яго маўчанне і адсутнасць дзеяння самае горшае, што можа быць. Святар адрозніваўся актыўнасцю і да “тракельскага” перыяду. Будучы капеланам Лідскага цэнтральнага раённага шпіталя, ладзіў супрацоўніцтва з медперсаналам: праводзіў калядныя сустрэчы, арганізоўваў пілігрымкі для дактароў і іх сем’яў у Польшчу, асвячаў аўтамабілі хуткай дапамогі. Пры спрыянні кс. Ежы была адчынена і дагледжана шпітальная капліца. Святар таксама абараніў доктарскую дысертацыю ў Люблінскім каталіцкім універсітэце (Польшча).

Кс. Бяганскі быў прызначаны кусташам санктуарыя ў Тракелях (Гродзенская вобл., Воранаўскі раён) у 2018 годзе. Пасля гэтага навакольная тэрыторыя і жыццё мясцовага касцёла змяніліся. У выніку добраўпарадкавання ля санктуарыя з’явіліся вадаёмы, капліцы, барэльефы Крыжовага шляху, алея Маці Божай, алея 12-ці Апосталаў і г. д. Ксёндз ладзіць дзясяткі мерапрыемстваў і сустрэч. Колькасць паломнікаў, прыбываючых на мясцовы фэст у ліпені, павялічылася з 6 да 13 тысяч чалавек.

Адкуль такая ўзаемная любоў уладаў і кусташа?

Настолькі красамоўных выказванняў кс. Ежы, як у вышэйзгаданым артыкуле, у СМІ больш не знайшлося. Звычайна канонік абмяжоўваецца словамі падзякі ўладам. Аднак святар ахвотна ўдзельнічае ў дзяржаўных ініцыятывах – наведвае супрацоўнікаў РАУС, жадаючы ім надалей “забяспечваць нам бяспеку”, запрашае дэпутатаў Гродзеншчыны, функцыянераў БРСМ, сельвыканкамаў ці ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальсцяў. Пры гэтым, падчас сустрэчы з апошнім, робіцца акцэнт на “недапушчальнасці палітызацыі рэлігіі”. Аднак у той жа час дзяржаўная прапаганда ўзгадвае, што “абраз Маці Божай Тракельскай, які адсланяецца толькі падчас службаў, у якасці выключэння паказваюць дэпутатам”.

Разам з тым у інтэрв’ю для “Onliner”, якое выйшла ўжо пасля 2020 года, кс. Ежы разважае, што беларусам патрэбна свабода і параўноўвае іх з рыбкамі ў акварыюме, якія маглі б зрабіць куды больш, знаходзячыся ў вольным плаванні. Кусташ падкрэслівае, што Беларусь – гэта еўрапейская краіна і на пытанне “А если подпишут протокол и поставят печать, что нам в другую сторону?”, адказвае, што гэта немагчыма і Беларусь ад Еўропы ніколі не адарвецца.

У імкненні садзейнічаць развіццю санктуарыя і папулярызаваць яго, кусташ выказвае сваю прыхільнасць на палярных пляцоўках.

Ці апраўдвае сябе падлашчванне да рэжыма?

Што атрымалі Тракелі ад узаемадзеяння кусташа з уладамі? Ці падобная пазіцыя святара больш горшыць, ці наадварот, яднае людзей? Ці атрмыліваецца ў кс. Ежы захоўваць баланс у наладжванні кантактаў, ці наадварот, санктуарый ужо славіцца як рэжымны аб’ект?

Без спрыяння ўладаў не быў бы магчымы шэраг ініцыятываў кусташа. Яны выдзелілі санктуарыю дадатковыя 2,5 гектараў зямлі, далі дазвол на добраўпарадкаванне мясцовых могілак з вялікай колькасцю надмагілляў на польскай мове, перадалі на бязвыплатнай аснове Тракельскай парафіі капліцу ў вёсцы Марысева Дварышчанскага сельсавета, не перашкаджалі набыць на аўкцыёне будынак былой адміністрацыі калгасу, які ў будучыні стане прытулкам для паломнікаў. Вядома, падобныя лаяльныя крокі з боку сістэмы патрабуюць дабранадзейнасці наўзамен.

Актыўнасць кусташа не зводзіцца да забяспячэння матэрыяльных даброт у санктуарыі. Кс. канонік арганізоўвае шмат акцый – спаборніцтвы па аматарскім рыбалоўстве, творчыя конкурсы, сустрэчы для дзяцей з шырокай забаўляльнай праграмай, забяспечвае прысутнасць санктуарыя ў сацыяльных сетках. Як паказала статыстыка, падобныя мерапрыемствы прыцягваюць вялікую колькасць людзей. Але не пакідае ўражанне, што гэта добрая праца мэнэджэра без вялікага ўдзелу духоўніка, якая, адпаведнае, прываблівае выключна людзей, якія ставяцца да паломніцтваў па-спажывецку.

Кампраміс, які абраў кс. Ежы ва ўзаемадзеянні з уладай дзеля рэалізацыі сваіх задумаў, адбіўся і на верніках. Выказванне расчаравання ў кусташы можна спаткаць у ФБ-групе “Каталікі Беларусі”. Найбольшая хваля крытыкі паднялася менавіта пасля публікацыі інтэрв’ю святара праўладным медыя ў перыяд выбараў 2020 года. Гэта інтэрв’ю і стала выкананнем умовы сацыяльнага кантракту з дзяржавай. Падобны заказ выканаў тады і кс. Юрый Марціновіч, прэс-сакратар Гродзенскай дыяцэзіі. Такім чынам рэжым намагаўся заручыцца падтрымкай Касцёла і стварыць лаяльную да сябе альтэрнатыву ў адказ на ініцыятыву вернікаў “Католік не фальсіфікуе”, фокус якой быў скіраваны на справядлівыя выбары.

Як бы не пашыралася поле дзейнасці тракельскага кусташа – яго ўдзел у, на першы погляд, бяскрыўдных праўладных мерапрыемствах адштурхоўвае частку не толькі каталікоў, але і ўсяго грамадства. Акцыянізм і ландшафтны дызайн, вядома імпануе, але сёння людзі чакаюць ад Касцёла большага.