БАПЦ – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Юрась Зянковіч пра свабоду рэлігіі ў зняволенні
«Хрысціянская візія» працягвае сачыць за забеспячэннем права на свабоду рэлігіі палітычных зняволеных, дакументуючы парушэнні ў маніторынгу

Даведаўшыся з інтэрвію былога палітзняволенага Юрася Зянковіча, што ён веруючы чалавек, мы распыталі яго пра турэмны досвед, звязаны з магчымасцю практыкаваць сваю веру. Беларуска-амерыканскі юрыст самавызначае сваю канфесійную прыналежнасць як верніка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Раней падобныя пытанні мы задалі былому палітзняволенаму Сяргею Ціханоўскаму.

— Ці падвяргаліся Вы асабліваму ціску, дыскрымінацыі, здзекам за тое, што Вы веруючы чалавек? Ці ведалі прадстаўнікі рэжыму пра вашу прыналежнасць да Беларускай Аўтакефальнай Царквы? Ці было з-за гэтага да Вас асаблівае стаўленне або ціск?

Ціску і дыскрымінацыі я не падвяргаўся. Пра маю прыналежнасць да БАПЦ было вядома. Адміністрацыі гэта было пофігу, а [турэмнаму] святару нават цікава – мы шмат пра гэта з ім гутарылі.

— З якімі парушэннямі права на свабоду рэлігіі Вы, як вернік, сутыкаліся за кратамі?

Асабіста да мяне ўжывалася толькі адна форма дыскрымінацыі: абмяжоўваліся сустрэчы са святаром у турме ў Магілёве. Туды прыходзіў святар з Трохсвяцкай царквы. І калі першыя месяцы мяне заводзілі да яго рэгулярна (прычым нават з ШЫЗА адводзілі), то праз некалькі месяцаў гэтая практыка была спыненая пад нагодай, што вялікая чарга. Даводзілася чакаць па 2-3 месяцы.

— Калі і пры якіх абставінах у Вас адабралі рэлігійныя прадметы?

У мяне быў драўляны крыжык. Але ён у выніку згубіўся, бо знасілася нітка, на якой ён вісеў, а новую не было дзе ўзяць. Гэта было яшчэ ў “Амэрыканцы” (Заўв.: следчы ізалятар Камітэта дзяржбяспекі). У звычайных СІЗА, калёніях, турмах зэкі плятуць т.зв. “каня” (канацік зь нітак, якія даюць для рамонта адзення). Але ў “Амэрыканцы” з гэтым строга – ніякіх самаробных прадметаў.

— Ці ставіліся зняважліва да Вашых рэлігійных прадметаў (калі яны былі ў Вас)?

Я асабіста з гэтым не сутыкаўся.

— Вы дабіваліся рэалізацыі свайго права на веравызнанне?

У “Амэрыканцы” пра гэта можна проста забыцца. Адзінае што там было – бібліятэчная Біблія. У нас на нейкім этапе ў камеры было нават дзве – беларуская (у перакладзе Антося Бокуна, майго студэнцкага сябра) і расейская. Але, канешне, ні пра якіх святароў/цэрквы там не было мовы. На Магілёве, як я вышэй казаў, прыходзіў у турму святар. Там была асвенчаны пакой для рэлігійных размоваў, і можна было пагаварыць/памадліцца разам са сьвятаром. Мушу сказаць, што ён вельмі высокаадукаваны і вельмі прыемны чалавек. Ну а ў Бабруйску/Мазыры я бавіў час у ШЫЗА – якія там ужо рэлігійныя патрэбы?!

— З Вашага інтэрвію польскаму медыа “Рэспубліка” вядома, што, прынамсі, ў пэўныя перыяды Вы мелі доступ да Бібліі. Ці мелі Вы доступ іншай рэлігійнай літаратуры?

Часткова я ўжо адкаў. Дадам – святар даваў рэлігійную літаратуру ў камеру, і адміністрацыя гэтаму не замінала. Вельмі гэта дапамагала!

— Ці вядома Вам, што ў першыя гады пасля 2020 у месцы пазбаўлення волі можна было выпісваць рэлігійныя выданні?

Я пра гэта ведаў. У нас нават у камеры выпісваў нехта. Але гэта хутка скончылася – я “заехаў” у красавіку 2021-га году, а да канца лета СМІ з большага ўжо былі зачышчаныя.

— Ці патрабавалі для сябе тэкст малітоўнікаў, Святога Пісання (пры іх адсутнасці)?

Паспрабаваў заікнуцца ў ШЫЗА, але адказ быў кароткі.

— Ці нешта вядома Вам пра іншых палітвязняў-вернікаў?

Узагадалася гісторыя.

Гэта было напярэдадні Вялікадня 2023-га году. Я ў той час быў у Магілёве, але не на турэмным рэжыме, а ў СІЗА, чакаў вынікаў апеляцыі. Камера была вялікая, чалавек на шаснаццаць. Сярод нас быў адзін палітычны, каталік па веравызнанні.

Абыход турэмнага начальства напярэдадні каталіцкага Вялікадня. Гэты чалавек просіць, каб яму далі сустрэцца з ксяндзом. Намеснік начальніка СІЗА па выпраўпрацэсе падпалкоўнік Вольскі Георгі Генадзевіч даў проста шыкоўны адказ (цытата блізкая да арыгіналу):

У нас ксендзов нет. Вот скоро поедете на колонию, там есть церковь, примете там православие и будете исповедовать нормальную веру.

Бюсты Касьцюшку і Каліноўскаму работы Гэніка Лойкі ўсталююць у саборы БАПЦ ў Нью-Ёрку
Помнікі нацыянальным героям мяркуецца ўсталяваць каля будынку Катэдральнага сабору Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы ў Нью-Ёрку.

Апошнім часам многія карыстальнікі сацсетак выказвалі хваляваньне з прычыны зьнікненьня з грамадзкай прасторы скульптара Гэніка Лойкі (аўтара, сярод іншага, помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве). Скульптар быў асуджаны на 20 сутак, адбываў пакараньне на Акрэсьціна і, паводле сьведак, быў зьбіты наглядчыкамі за тое, што гаварыў па-беларуску. Гэта — апошняя інфармацыя, якую шырокая грамадзкасьць мела пра Гэніка Лойку.

Цяпер Гэнік Лойка выйшаў у фэйсбук і напісаў, што адбываў пакараньне на Акрэсьціна, у Жодзіне і Магілёве, а цяпер знаходзіцца ў Злучаных Штатах, у Нью-Ёрку.

Гэнік Лойка паведаміў, што зрабіў бюсты Тадэвуша Касьцюшкі і Кастуся Каліноўскага.

«Бюсты адлітыя з бронзы. Засталося іх усталяваць на беларускай зямлі. Чамусьці (ведама чаму) Радзіма пакуль што іх не прымае. Дык Амэрыка ласкава прадставіла нам свой кантынэнт. І мы зараз будзем засноўваць пастамэнты пры беларускай царкве сьв. Кірылы Тураўскага на лапіку беларускай зямлі ў горадзе Нью -Ёрку. (Вот дзе дзействіцельна находзіцца настаяшчы клачок зямлі беларускай)».

Зянон Пазьняк выказаў меркаваньне, што скульптуры выкананыя на высокім мастацкім узроўні, і заклікаў беларусаў сьвету далучыцца да збору грошай на ўсталяваньне бюстаў.

Радыё Свабода

Што будзе з Лукашэнкам пасьля накладзенай на яго анатэмы
Напрыканцы лістапада кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін з Таронта падчас набажэнства абвясьціў аб адлучэньні Аляксандра Лукашэнкі ад царквы і наклаў на яго анатэму. Доктар тэалёгіі Ірына Дубянецкая ў інтэрвію Свабодзе расказвае, што гэта азначае.

Сьцісла

У царкоўным сэнсе анатэма — гэта адлучэньне ад царквы. У народзе анатэма асацыюецца з праклёнам, бо поўнае адлучэньне ад царквы азначае выпаданьне з чалавечай супольнасьці.

У сучасных Праваслаўных цэрквах анатэма ёсьць, у Каталіцкай царкве анатэмы няма.

Калі здараецца факт анатэмы адносна чалавека, які не належыць да царквы, то мы маем справу з другім, народным значэньнем анатэмы — як пазначэньне максымальна дрэнных учынкаў, якія зрабіў чалавек.

Анатэма Лукашэнку ад кіраўніка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы — гэта хутчэй сымбалічны жэст менавіта ў народным значэньні.

Як чалавеку жыць з накладзенай на яго анатэмай, ён вырашае сам.

Чаму анатэма асацыюецца ў народзе з праклёнам

— Ірына, чаму анатэму — акт адлучэньня чалавека ад царквы — у народзе называюць і лічаць праклёнам. Вядома, што царква нікога не праклінае, дый сам праклён у вернікаў лічыцца грахом.

— Калі казаць папраўдзе, анатэма і праклён не такія далёкія паняцьці. Анатэма функцыянуе праз стагодзьдзі як адлучэньне ад царквы — гэта поўнае, татальнае адлучэньне ад царкоўнай супольнасьці. Само гэтае грэцкае слова азначае ахвяраваньне, паднашэньне. У габрэйскай бібліі і ў грэцкім перакладзе яно ўжываецца ў два бакі: як паднашэньне, прысьвечанае богу, і як нешта аддзеленае, забароненае. Напрыклад, у Кнізе Лявіта гэта забарона ўжываць тое, што пасьвячанае богу.

А ў народзе анатэма асацыюецца з праклёнам якраз таму, што поўнае адлучэньне ад супольнасьці азначала якраз падзеньне, выпаданьне з чалавечай супольнасьці. Паводле практыкі, гэта азначае, што чалавек перастае быць чалавекам, роўным іншым.

У Новым Запавеце мы сустракаем анатэму некалькі разоў у лістах Паўла. Адзін з прыкладаў — Першы ліст да Карынцянаў, калі Павел кажа, што ніхто ня можа накласьці анатэму на Ісуса або ніхто ня можа назваць яго госпадам апроч як дух сьвяты.

Значэньне анатэмы як адлучэньня ад чалавечай супольнасьці паступова набірала сваё значэньне, але ўжо ў раньняй царкве яно функцыянуе менавіта так.

А ў сярэднявеччы анатэма ўжо напоўніцу была праклёнам.

Гэта крайняя мера, якую ўжывае царква.

Ёсьць малая экскамунікацыя і вялікая, татальная. Можна згадаць прыклад з ХІ стагодзьдзя, калі на імпэратара Сьвятой Рымскай імпэрыі Генрыха IV праз канфлікт з папам рымскім Рыгорам VІІ была накладзена анатэма. Тады адразу ўсе нямецкія князі былі гатовыя скінуць яго з імпэратараў і выбраць іншага. Яму давялося басанож тры дні ісьці праз Альпы і чакаць, пакуль папа верне яго ў царкву. Папа яго вярнуў, і ён зноў стаў імпэратарам, бо пад анатэмай ён ня мог ім быць.

Значэньне анатэмы для таго, хто да царквы не належыць

— З таго, што вы сказалі, вынікае, што народ, разумеючы анатэму як праклён, ня вельмі далёкі ад ісьціны. Але ці мае значэньне анатэма, калі яна выносіцца чалавеку, які фармальна належыць да іншай царквы ці зусім не належыць да ніякай?

— Насамрэч, гэта ня мае сэнсу, бо анатэма — гэта ўсё ж экскамунікацыя, адлучэньне ад царкоўнай супольнасьці. Нельга адлучыць ад супольнасьці таго, хто да яе не належыць.

Так што анатэма Лукашэнку ад кіраўніка Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы — гэта хутчэй сымбалічны жэст, хутчэй менавіта ў народным значэньні.

Анатэма — гэта заўсёды скрайняя мера. Перад ёй заўсёды праводзяцца гутаркі, спробы не давесьці да апошняга кроку.
Прычынай анатэмы можа быць гэрэзія ці схізма. Дрэнныя паводзіны чалавека ня могуць быць прычынай адлучэньня ад царкоўнай супольнасьці. Ёсьць іншыя захады, пры дапамозе якіх спрабуюць вярнуць грэшніка ў супольнасьць, напрыклад, забарона прычасьця і т. д.

Праваслаўныя цэрквы сёньня афіцыйна могуць накладаць анатэму. У Каталіцкай царкве анатэма была доўгі, але сёньня ў каталікоў анатэмы няма. Ёсьць экскамунікацыя. Анатэма — гэта таксама экскамунікацыя, але сёньня ў католікаў — гэта забарона прычасьця на пэўны час або малая экскамунікацыя. А вялікай экскамунікацыі ў католікаў ужо няма, апошняя рэдакцыя кананічнага права гэтага не прадугледжвае.

Таму вось як можна падсумаваць. Нельга аддзяліць ад царкоўнай супольнасьці чалавека, які да яе не належыць. Таму калі здараецца факт анатэмы адносна такога чалавека, то мы маем справу з другім, народным значэньнем анатэмы — як пазначэньне максымальна дрэнных учынкаў, якія зрабіў гэты чалавек.

— У лісьце, які я атрымаў з Канады з тэкстам анатэмы, утрымлівалася і прапанова архіяпіскапа Сьвятаслава Логіна менскім пратэстоўцам у наступную нядзелю пасьля вынясеньня Лукашэнку анатэмы не праводзіць марш, але ўсім без плякатаў і сьцягоў прыйсьці да храмаў і тройчы хорам выгукнуць: «Анатэма, анатэма, анатэма». Як вы пракамэнтуеце гэтую прапанову, якая, як вядома, не была агучаная публічна і ня стала фактам?

— У любым выпадку, гэта новая ідэя ў двухтысячагадовай гісторыі анатэмаў. Вернікі ніколі ня могуць аддаць анатэме каго-небудзь, гэта робяць найвышэйшыя царкоўныя герархі. Вернікі могуць рэагаваць на анатэму, разумеючы, што гэты чалавек цяпер да іх ліку не належыць, ён парыя. Так гэта і было ў гісторыі. Таму для праклятага чалавека вельмі важна вярнуцца ў супольнасьць.

Так што кіраўнік БАПЦ можа аддаваць анатэме вернікаў гэтай царквы. А ў дачыненьні да вернікаў іншай царкоўнай супольнасьці ён можа рабіць гэта толькі сымбалічна.

Так што гэтая ягоная прапанова мае не кананічнае, не царкоўнае, але грамадзкае значэньне.

Што будзе з чалавекам, якога адлучылі ад царквы

— Калі гаварыць пра нематэрыяльнае, незямное значэньне анатэмы. На вашу думку, такі акт мае сэнс і нейкі надпрыродны, містычны або трансцэдэнтны сэнс? Інакш кажучы, што будзе з чалавекам, якога адлучылі ад царквы? Хай сабе гэта адбылося і на іншым кантынэнце.

— Я думаю, гэта залежыць ад чалавека. Згадаем эвангельскае: калі ты ідзеш ахвяраваць і ведаеш, што брат твой мае нешта супраць цябе, то пакладзі сваю ахвяру, ідзі памірыся з братам і толькі пасьля гэтага рабі ахвяру. Гэта значыць, што чалавек павінен імкнуцца да таго, каб было найменш тых, хто да яго нэгатыўна ставіцца.

Наколькі гэта важна ў грамадзкім жыцьці і палітыцы, залежыць ад саміх людзей.

Яшчэ адно старое, раньняе значэньне анатэмы — гэта тое, што брыдкае ў вачах бога, непрымальнае для яго. У раньніх тэкстах можна сустрэць такое значэньне. У пазьнейшых тэкстах ужо ніхто не бярэ на сябе адказнасьці казаць, што богу прыкрае, а што не. Але апошняе навяртаньне ўсё роўна робіцца паміж чалавекам і богам, апошні суд — гэта ўсё роўна суд бога, а не людзей. Таму і анатэму перасталі ўжываць у гэтым значэньні.

Але ў народным разуменьні яно так і ёсьць. У самых розных мовах непрымальная рэч завецца анатэмай — не як абвяшчэньне анатэмы, але як сама гэтая рэч ці ўчынак. Вось фраза: «Ідэя пра іншаплянэтнае заснаваньне чалавека — гэта анатэма для сучаснай навукі». Інакш кажучы, непрымальная для навукі рэч. Слова «анатэма» шырока ўжываецца ў сучаснай ангельскай мове ў такім звычайным, а не эклезіялягіным сэнсе.

Таму, як чалавеку жыць з накладзенай на яго анатэмай, ён вырашае сам.

Ці існуе божая помста

— Вы сказалі, што суд бога — апошні. Сьвятары заклікаюць людзей ня помсьціць. Але ў народзе ёсьць думка, што існуе божая помста. Таму пытаньне да вас ня толькі як да тэоляга, але і як да чалавека, блізкага да царквы. Людзі вельмі часта расказваюць гісторыі пра грэшнікаў, якія зрабілі цяжкія злачынствы, і якія, яшчэ пры сваім жыцьці былі неяк пакараныя. Людзі перакананыя, што гэта кара нябёсаў, якая часам падае і на нашчадкаў грэшнікаў. І вось пытаньне. Ці расплачваюцца грэшнікі за свае грахі яшчэ ў сваім зямным жыцьці?

— Мы ня можам гэтага ведаць. Людзям хочацца думаць, што гэта так. Прынцып стаўленьня чалавека да чалавека вядомы — не судзі і ня будзеш асуджаны. Яго ніхто не адмяняў.

У грамадзкім жыцьці ёсьць іншыя мэханізмы змаганьня зь непрымальнымі зьявамі, у тым ліку і ў маральным сэнсе. Гэта і грамадзкае непадпарадкаваньне, якое сьведчыць пра непрымальнасьць таго, што робяць улады. Супольнасьць рэгулюе гэта сваімі мэтадамі.

У ісламе, калі на чалавека накладаецца фатва, то кожны мусульманін, калі яго сустрэне, мае абавязак яго забіць. У хрысьціянстве такога няма. Бог любіць усіх, можна ненавідзець грэх, але нельга ненавідзець грэшніка. Задача — спыніць, зрабіць немагчымымі шкодныя дзеяньні, а не таго, хто іх робіць. Бо той, хто іх робіць, усё роўна мае свае адносіны з богам.

Таму адносіны паміж чалавекам і богам — вызначальныя.

Адносіны паміж чалавекам і супольнасьцю — гэта адносіны іншага парадку, яны заўсёды неканчатковыя. Грамадзтва мае свае мэханізмы ўзьдзеяньня, але ня мае права казаць, што ведае, чаго хоча бог.

Сяргей Абламейка, Радыё Свабода

Першагерарх БАПЦ адлучыў Лукашэнку ад Царквы і наклаў на яго анатэму
Кіраўнік Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай царквы архіяпіскап Сьвятаслаў Логін сёньня падчас набажэнства ў саборы сьвятога Кірылы Тураўскага ў Таронта наклаў на Аляксандра Лукашэнку анатэму і адлучыў яго ад Царквы.

Падчас набажэнства ў саборы ў прысутнасьці вернікаў архіяпіскап Сьвятаслаў Логін зачытаў «Архіпастырскае пасланьне аб абвяшчэньні анатэмы былому прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку — дыктатару, забойцы й мучыцелю народу пабожнага беларускага».

Сам тэкст адлучэньня названы «А Н А Т Э М А былому прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку, які творыць беззаконьні, перасьледуе і забівае праваслаўных і іншых мірных хрысьціян за праўду ў Беларусі».

На пачатку адлучэньня сьцьвярджаецца, што

«пабожны беларускі народ трапіў цяпер у цяжкі час, калі на загад самазванца — былога прэзыдэнта А. Лукашэнкі, апантанага д’яблам, дзяцей нашых забіваюць і зьдзекуюцца з братоў і сёстраў нашых. Гэты кат і ягоныя хаўрусьнікі чыняць крывавыя расправы над мірнымі людзьмі на вуліцах і ў турмах у сталічным Менску і ў розных гарадох шматпакутнае Беларусі, услаўляючы й працягваючы багаборніцкую палітыку бальшавікоў, адкрыта парушаюць Запаветы Божыя, разбураюць памятныя мэмарыялы супачылых…»

Далей архіяпіскап Логін заяўляе:

«Царква — установа духоўная й непалітычная, навучаючы паству змагацца за праўду, ня можа проста назіраць за генацыдам беларусаў, а павінна, паводле Сьвятога вучэньня Хрыстовага, быць сумленьнем свайго народу, што прымушае нас выгаласіць наступнае:

Уладаю, дадзенаю нам ад Бога, адлучаем ад Сьвятое Праваслаўнае Царквы і абвяшчаем анафему былому прэзыдэнту Аляксандру Лукашэнку, які хоць і носіць імя хрысьціянскае і толькі па нараджэньню належыць да Царквы Праваслаўнае, забараняем прыступаць яму да Тайнаў Хрыстовых, успамінаць яго ў праваслаўных набажэнствах і малітвах да поўнага ягонага пакаяньня перад Царквою і народам Беларускім. Заклікаем тых, хто яшчэ служыць ягонай сатанінскай уладзе, не выконваць злачынныя загады, бо інакш чакаюць вас пракляцьце нашчадкаў у жыцьці зямным і пекла — у жыцьці нябесным…»

Таксама ў звароце гаворыцца, што архіяпіскап і сьвятары БАПЦ моляцца «за здароўе параненых і зьняволеных, і за супакой забітых мірных пратэстоўцаў — абаронцаў Беларусі, чые пакуты і ахвяры — недарэмныя, яны натхняюць суайчыньнікаў на супраціў злу і хлусьні дзеля дабра, дзеля свабоды й незалежнасьці нашае Бацькаўшчыны».

У размове з Радыё Свабода архіяпіскап Сьвятаслаў Логін падкрэсьліў, што ў народнай традыцыі адлучэньне ад царквы здаўна прыраўноўваецца да пракляцьця.

Пасьля зносу народнага мэмарыялу Раману Бандарэнку ў ягоным двары ў Менску 15 лістапада вікарны біскуп Менска-Магіёўскай рымска-каталіцкай мітраполіі Юры Касабуцкі і прэсавы сакратар Беларукага экзархату РПЦ Сяргей Лепін выступілі з крытыкай дзеяньняў сілавікоў, за што атрымалі папярэджаньні Генэральнай пракуратуры.

Як паведаміла прэс-служба Генпракуратуры, абодвум «абвешчаныя афіцыйныя папярэджаньні аб недапушчальнасьці парушэньня закону».

«На асабістых старонках у сацыяльнай сетцы Facebook і іншых інтэрнэт-рэсурсах былі разьмешчаны заявы сьвятароў з нагоды дэмантажу і пераносу стыхійнага мэмарыялу памяці, узьведзенага ў сувязі са сьмерцю Рамана Бандарэнкі. У заявах у заведама безапэляцыйнай агрэсіўнай танальнасьці выкарыстоўваюцца пэўныя тэрміны і абароты („зьдзек з партрэтаў забітага“, „навошта гэтае сатанінскае таптаньне лямпад і абразкоў“ і інш.), якія сьвядома павышаюць узровень напружанасьці ў грамадзтве, якія распальваюць нянавісьць да прадстаўнікоў органаў дзяржаўнай улады, у тым ліку праваахоўных органаў, і, як вынік, варожасьць у дачыненьні да згаданых сацыяльных груп насельніцтва», — гаворыцца ў заяве.

Радыё Свабода

Леанід Акаловіч: Хай Бог дасць перамогу над супастатамі і ворагамі нашымі
Месцы масавага пахавання ахвяраў камуністычных рэпрэсій у Менску і ваколіцах сталіцы наведалі актывісты Руху салідарнасці “Разам”.

Распавядае айцец Леанід Акаловіч – святар Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы: – Дзень 29 кастрычніка – жалобны дзень у нашай гісторыі Бацькаўшчыны. І не толькі Бацькаўшчыны самой, але і Царквы, бо ў гэтыя дні не толькі больш за сто пісьменнікаў  расстралялі за адну ноч, але ж і шмат святароў розных канфесій, і аўтакефалістаў у тым ліку. І я вельмі ўсцешаны, што сёлета народ скалануўся, усхапіўся, падняўся і змагаецца сапраўды належным чынам. І хай Бог дасць перамогу над супастатамі і ворагамі нашымі.

У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ў Менску былі расстраляныя больш за 130 пісьменнікаў, дзеячоў мастацтва, навукі і палітыкі. Рух салідарнасці “Разам” дамагаецца, каб 29 кастрычніка ў Беларусі стаў афіцыйным Днём памяці ахвяраў камуністычных рэпрэсій.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск