Антоні Грэмза – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Малітва за Беларусь адбылася ў пабрыгіцкім касцёле ў Гродне
10 снежня ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) на малітву за Беларусь сабраліся вернікі Гродна.

Як паведамляе Grodnensis.by, святая Імша адбылася ў інтэнцыі нашай краіны, вырашэння грамадска-палітычнага крызісу і вяртання на радзіму арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, якому было адмоўлена ў вяртанні.

Цэлебрацыю ўзначаліў кс. канонік Антоні Грэмза.

У гаміліі святар разважаў над сумленнем чалавека: «Голас сумлення пераможа страх, і чым больш людзей будзе жыць па запаведзях Божых, тым больш будзе праўды».

«Бог усё бачыць! Нашая справа толькі верыць, шчыра маліцца і мець моцную хрысціянскую надзею. Трэба мець давер да Хрыста», — дадаў кс. Антоні.

Падчас малітвы вернікаў прысутныя асаблівым чынам прасілі Пана аб суцяшэнні і справядлівасці для пацярпелых падчас пратэстаў, маліліся за ўсіх пераследаваных, аб перамозе дабра над злом і аб хуткім вяртанні арцыбіскупа Кандрусевіча на радзіму.

На заканчэнне Імшы адбылося набажэнства перапрашэння і акт прысвячэння Беларусі Беззаганнаму Сэрцу Марыі перад абліччам пандэміі каранавірусу і складанай грамадска-палітычнай сітуацыі.

Прысутныя прасілі ў Пана прабачэння за гістарычныя правіны: за знявагу святыняў, духоўных асобаў, за грахі вернікаў і ўсялякае зло нашага народа.

catholic.by

За Беларусь памаліліся вернікі Гродна ў пабрыгіцкім касцёле
19 верасня ў гродзенскім касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкім) адбылася малітва аб шчаслівай будучыні для Беларусі. На малітве сабраліся вернікі горада.

Як паведамляе партал Grodnensis.by, ініцыятарамі адмысловага набажэнства стала група моладзі з мясцовага душпастырства Open. Арганізаваць святую Імшу ў інтэнцыі нашай краіны маладых людзей падштурхнуў грамадска-палітычны крызіс і сітуацыя з арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, якому было адмоўлена ў вяртанні ў Беларусь.

Цэлебрацыю ўрачыстай Імшы ўзначаліў рэктар касцёла кс. канонік Антоні Грэмза.

У гаміліі святар спачатку звярнуў увагу на грахі мінулага, падкрэсліваючы, што пакуль не будзе агучана і асуджана зло, здзейсненае ў эпоху савецкага атэізму, да таго часу яно будзе працягвацца.

«Падобна і з падзеямі 9-11 жніўня ў Беларусі. Патрэбна, каб мела месца пакаянне за гвалт, за ім будзе прабачэнне і пасля будзе магчымае вырашэнне крызісу», — дадаў святар.

Рэктар гродзенскага касцёла паразважаў таксама пра нязломнасць духу, калі чалавек цалкам прымае ў сабе несмяротнага Езуса: «Гэта дазваляе быць трывалым у сумленным выбары, кіравацца агульным інтарэсам, а значыць, пакрысе змяняць свет, пачынаючы з сябе».

На заканчэнне гаміліі святар зазначыў, што ў кожнага часу свае выпрабаванні і нават калі здаецца, што сітуацыя невырашальная, трэба памятаць, што Бог заўсёды мае свой план.

Падчас малітвы вернікаў сабраныя асаблівым чынам прасілі Пана аб суцяшэнні і справядлівасці для пацярпелых падчас пратэстаў, аб пастаянным выбары агульнага дабра ўладай і стойкасці для Касцёла ў абвяшчэнні Божай праўды.

Пасля заканчэння Імшы адбылося набажэнства перапрашэння.

Прысутныя, укленчыўшы перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам, прасілі ў Нябеснага Айца прабачэння за правіны, якія мелі месца ў гісторыі: за знявагу святыняў і духоўных асобаў, грахі вернікаў і ўсялякае зло нашага народа.

Паводле: Ангеліна Марцішэўская / Grodnensis.by / Фота: Павел Леановіч / Grodnensis.by

catholic.by