Андрэй Мукавозчык – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Нават пра Вялікі пост у католікаў не ўзгадалі. У дзяржаўнай прэсе Беларусі даюць слова толькі БПЦ
Дзяржаўная прапаганда падкрэслівае нібыта роўнасць веравызнанняў і канфесій у Беларусі – у той жа час, па назіраннях «Хрысціянскай візіі», непараўнальна большую перавагу ў дзяржаўнай прэсе аддаюць Праваслаўнай царкве. Лаяльныя да рэжыму святары БПЦ нашмат часцей, чым прадстаўнікі іншых канфесій, выступаюць па тэлебачанні і ў друкаваных выданнях. Дзяржмедыі прадастаўляюць пляцоўку для выступу праваслаўным святарам, а голаса Каталіцкай царквы, пратэстанцкіх супольнасцяў, мусульман і юдэяў практычна не гучыць.

Пачатак Вялікага посту ў католікаў, у Папяльцовую сераду 22 лютага быў добрай інфармацыйнай нагодай для таго, каб даць слова каталіцкім святарам, якія б нагадалі пра сэнс гэтага вельмі важнага літургічнага перыяду. Аднак гэтага не адбылося. Больш за тое, у выпусках навін на дзяржаўным тэлебачанні пра пачатак Вялікага посту ў католікаў нават не ўзгадалі. Затое перад гэтым шырока асвятлялі пачатак Масленічнага тыдня, які папярэднічае Вялікаму посту ў праваслаўных. Напрыклад, на тэлеканале ОНТ з гэтай нагоды далі слова протаіерэю Сяргею Пашкевічу.

Таксама пра Масленічны тыдзень з удзелам праваслаўнага святара распавядаў тэлеканал СТБ – як раз 22 лютага. У той час як пра Вялікі пост у католікаў – ні слова.

Выступ Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Юзафа Станеўскага з нагоды Папяльцовай серады быў паказаны толькі на канале «Беларусь 1», і тое не ў рэйтынгавы час, а ў выпусках навін пра падзею не ўзгадалі. Дарэчы, гэты касцёльны іерарх, які заняў пасаду Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага акурат у час палітычнага крызісу, як больш лаяльны да ўладаў за свайго папярэдніка біскуп, – адзіны, каму час ад часу дазваляюць выступаць у дзяржпрэсе.

Каб адсачыць тэндэнцыю ў лічбах і фактах мы ўзялі за прыклад публікацыі галоўнай дзяржаўнай газеты «СБ. Беларусь сегодня». І высветлілі: толькі з пачатку лютага святары БПЦ, у тым ліку Мітрапаліт Веніямін, сталі героямі мінімум пяці матэрыялаў. У той час як каталіцкім святарам ці пратэстанцкім пастарам слова не давалі ўвогуле. Ксяндзоў толькі ўзгадвалі аднойчы за месяц – прычым, з негатыўнай афарбоўкай: праўладны спікер Ігар Марзалюк каментаваў «дэструктыўную дзейнасць ксяндзоў як у 2020 годзе, так і сёння». Дагэтуль, у снежні, прапагандыст Андрэй Мукавозчык зневажаў пробашча закрытага Чырвонага касцёла ксяндза Уладзіслава Завальнюка.

Выданне нават не паведаміла пра пачатак Вялікага посту ў католікаў. Адзіны пазітыўны момант – штомесяц «СБ» перадрукоўвае калонкі мінскага ксяндза Кірыла Бардонава пра асновы веры з «Народнай газеты».

Выступаў прадстаўнікоў пратэстанцкіх канфесій, мусульман і юдэяў за мінулыя месяцы мы ўвогуле не заўважылі. Муфцію Абу-Бекір Шабановічу і равіну Рыгору Абрамовічу апошні раз давалі слова ў лістападзе 2022 года на развітанні з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем – у рамках пазітыўных выказванняў пра памерлага.

Можна зрабіць выснову, што такая тэндэнцыя звязаная з адкрытым супрацоўніцтвам кіраўніцтва БПЦ з беларускім рэжымам, а таксама выкарыстоўвання прапагандай голасу праваслаўных святароў з мэтай маніпуляцый.

Адзначым, што ў найбуйнейшых недзяржаўных медыя духоўныя асобы – як праваслаўныя, так і католікі, а таксама прадстаўнікі пратэстанцкіх супольнасцяў – аднолькава рэдка з’яўляюцца героямі публікацый. У асноўным яны толькі ўзгадваюцца пры інфармацыйнай нагодзе – у прыватнасці, гэта такія асобы як Мітрапаліт Веніямін, ксендз Уладзіслаў Завальнюк, альбо калі становяцца ахвярамі пераследу – напрыклад, праваслаўныя святары Уладзіслаў Багамольнікаў і Дзяніс Карасцялёў. Нядаўна недзяржаўныя медыі цытавалі ксяндза Вячаслава Барка – з нагоды развітання ў Варшаве з беларускім добраахвотнікам Эдуардам Лобавым.

Таксама сярод нагодаў – закрыццё Чырвонага касцёла, увод арэнднай платы для парафіі бабруйскага касцёла, скандал са спальваннем абраза падлеткамі ў Мінску.

Аднак варта ўлічваць, што асобы, якія знаходзяцца ў Беларусі, таксама і святары, не могуць даваць каментары недзяржаўным медыя, большасць з якіх прызнаныя «экстрэмісцкімі», з прычыны пераследу.

У той жа час досыць часта недзяржайная прэса спасылаецца на публікаціі «Хрысціянскай візіі» – у асноўным, пра факты рэпрэсій святароў, якія ў той ці іншай ступені падтрымліваюць дэмакратычны рух Беларусі, а таксама пра выпадкі ўдзелу рэлігійных дзеячаў і арганізацый у прапагандзе – з нядаўніх матэрыялаў гэта былі выказванні архіепіскапа Навагрудскага Гурыя (Апалька), святароў і манахінь Свята-Елісавецінскага манастыра ў падтрымку расейскай агрэсіі супраць Украіны.