Аляксандра Шастакова – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Педагог з 45-гадовым стажам пра здзекі ў магілёўскім ізалятары: “Яны зневажаліся самі”
9 красавіка ў дом да Аляксандры Шастаковай — педагога з 45-гадовым стажам — прыйшлі сілавікі. “Маму затрымалі”, — напісаў тады яе сын Мікіта. Па якой справе, у якім працэсуальным статусе Аляксандра, некаторы час не было вядома.

Да гэтага Шастакову ўжо судзілі за ўдзел у Маршы пенсіянераў. За тыдзень да затрымання Аляксандра прыходзіла ў студыю Еўрарадыё і расказвала пра свой удзел у звароце настаўнікаў, стаўленне да ўлады і таго, што адбываецца ў краіне.

Еўрарадыё паразмаўляла з Аляксандрай Шастаковай адразу пасля вызвалення, каб даведацца падрабязнасці затрымання, якія ўмовы ўтрымання ў ІЧУ і настрой.

Еўрарадыё: Як развіваліся падзеі 5 красавіка?

Аляксандра: Раніцай 5 красавіка да мяне прыйшлі з ператрусам. Была пастанова пракурора, я там праходзіла ў якасці сведкі. Справу завялі праз каментар у фэйсбуку, які я пакінула яшчэ ў лістападзе. Я там напісала — “тварь”.

Тварь — гэта біблейскае слова, літаратурнае. Пры гэтым я бязадрасна напісала яго — ні што, ні хто. Але ў студзені завялі крымінальную справу. Як аказалася, допіс быў адрасаваны аднаму з начальнікаў міліцыі горада Магілёва.

У панядзелак у мяне прайшоў ператрус, забралі тэлефон, забралі камп’ютар. Хоць я праходзіла на той момант як сведка. І на якой падставе пракурор сказаў, што трэба адабраць тэхніку, — незразумела. Але ў нас жа часам не да законаў. А ў пятніцу раніцай, а сёмай гадзіне раніцы па мяне прыехалі з Магілёва — два палкоўнікі і дзяўчына. Не ведаю, хто яна была па званні. Суправадзілі мяне ў Магілёў.

Еўрарадыё: Як усё гэта адбывалася?

Аляксандра: У краіне, аказваецца, вельмі шмат грошай. Туды і назад гэта 400 км. Потым яшчэ дзвюх жанчын з Мінска прывезлі, яны са мной былі ў адной камеры. Спачатку мяне завезлі на допыт у Следчы камітэт. Потым у РАУС, у “абязьяннік” два на два метры. І сказалі, што ў сем гадзін па мяне прыедуць. Гадзін праз пяць спачатку адну жанчыну прывезлі, потым другую. Другая працуе фельчарам хуткай дапамогі. Чалавек паўтары змены адпрацаваў на хуткай, яна прыехала дадому, у яе ператрус, яе забіраюць і вязуць у невядомым кірунку.

У аўтазаку нас прывезлі ў ІЧУ. Адной жанчыне было дрэнна, таму я сказала ёй ісці першай на “афармленне”. Другая таксама памірала, хацела спаць. Я яе таксама прапусціла. У выніку я дзве гадзіны знаходзілася ў аўтазаку. Пасля гэтага мяне прывялі ў ІЧУ, закавалі рукі ў кайданкі. Калі кайданкі знялі, раздзелі дагала. Адправілі на агляд. Прычым агляд праходзіў перад відэакамерай, рукі ў мяне былі зноў скаваныя ў кайданках. Зрабілі вопіс рэчаў, з сабой не дазволілі ўзяць нічога, акрамя трусоў, туалетнай паперы, вады і зубной пасты.

Аляксандра Шастакова праводзіць заняткі / ok.ru

Еўрарадыё: Якія ўмовы былі ў ІЧУ?

Аляксандра: Завялі ў камеру, гэта было дзесяць вечара. Я нічога не ела. Мне не дазволілі нават бутэрброды з сабой узяць. Адвакат у Магілёве купіў мне вадзічку і вафелькі, іх таксама не дазволілі з сабой узяць. Хоць усе выдатна разумелі, што мяне забралі а сёмай раніцы. І толькі на наступную раніцу будуць карміць.

Нары ў ІЧУ голыя, мы спалі нават без матрацаў. Другі дзень я зрабіла сабе з двухлітровай бутэлькі падушку і спала, накрыўшыся паліто. Раніцай паднялі а шостай гадзіне, на нарах сядзець нельга, толькі хадзіць. Прынеслі анучу, змочаную ў хлёрцы, і загадалі памыць камеру. Перад сняданкам нас забралі, павялі — зноў на агляд, зноў дагала, абмацвалі нават нашу споднюю бялізну. Калі нас пакармілі сняданкам, прыехаў следчы.

Мы доўга размаўлялі з ім. Ён кажа мне: “Вы думаеце, што будзе лепш?” Я яму растлумачыла, што ў нас краіна па рэсурсах такая ж, як Швецыя або Швейцарыя, чаму мы такія жабракі? Значыць, не спраўляецца кіраўніцтва, значыць, трэба здаваць пазіцыі. Мяняць, даць паспрабаваць іншым. А ён кажа: “А вы ўпэўненыя, што будзе лепш?” Я адказала: “Ну, не даведаемся, калі не паспрабуем”. Далей ён усякую хрэнь нёс.

Перад абедам зноў раздзелі, зноў абмацвалі нашы рэчы, на нас у гэты час былі кайданкі, замкнутыя за спінай. Вядуць па калідоры тварам уніз, тварам да сцяны, як у найлепшых фільмах пра бандытаў. Перад вячэрай зноў паўтарылася працэдура агляду.

Еўрарадыё: Як вы гэта пераносілі?

Аляксандра: Ну гэта проста запалохванне, проста катаванні, проста прыніжэнне чалавечай годнасці. Але, я не ведаю чаму, можа, праз тое, што была гатовая маральна, мяне зняважыць немагчыма. Яны зневажаліся самі. Акрамя таго, у мяне добрая генетычная памяць, мая мама была падчас вайны ў фашысцкім дзіцячым доме, у гета, яе згубілі падчас эвакуацыі. Сёння маёй маме 82 гады, яна манашка і званарка ў адной з цэркваў. І калі яна гэта перажыла, то і я гэта перажыву.

Еўрарадыё: Чаму прыйшлі менавіта да вас?

Аляксандра: Гэта надуманая прычына, там няма складу злачынства нават па законе. Сфабрыкаваная крымінальная справа. Будзе яшчэ суд, мне пагражае пазбаўленне волі. Цяпер я пад падпіскай аб нявыездзе.

Еўрарадыё: Не баіцеся пра гэта расказваць?

Аляксандра: Я лічу, што нельга пра гэта маўчаць. Мне сёння патэлефанавалі і сказалі, што на працы на мяне склалі акт аб прагуле. Я працую ў цэнтры дадатковай адукацыі на базе школы. Наколькі мне вядома, дырэктар збіраецца не дапусціць мяне ў школу. Хоць там у мяне мае рэчы, мае дакументы, якія я павінна здаць працадаўцу. Але мяне падтрымалі бацькі маіх вучняў. Аж да таго, што калі мяне звольняць — яны шукаюць памяшканне, у якім я змагу займацца з дзецьмі.

Еўрарадыё: Статус падазраванай па крымінальнай справе вас не палохае?

Аляксандра: У нас беззаконне так ці інакш, крымінальная справа будзе так ці інакш. Я не збіраюся іх баяцца. Яны мяне не запалохаюць. Робяць усё, каб мяне запалохаць. Але страху няма… Ёсць пачуццё агіды.

Можа, потым накрые. Пакуль я абсалютна спакойная, я нават дзвюх тых жанчын рэабілітавала, таму што яны былі ў шоку. Ёсць упэўненасць у тым, што з гэтай безмежжу трэба заканчваць. Колькі людзей яшчэ будзе пакутаваць. І я не ведаю, як будуць жыць нашы дзеці, калі гэта ўсё застанецца.

Еўрарадыё