Афанасій (Сакалоў) – Царква і палітычны крызіс у Беларусі

Сынод БПЦ ліквідаваў аддзел ўзаемаадносін Царквы і грамадзтва
Сынод Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы (БПЦ) скасаваў сынадальны аддзел узаемаадносін Царквы і грамадзтва як асобную структуру.

Гэтае рашэньне замацаванае ў журнале пасяджэньня Сыноду № 59 ад 14 сьнежня, апублікаваным 30 сьнежня на партале БПЦ пасьля зацьвярджэньня Сьвятым сынодам РПЦ, паведамляе БелаПАН.

З журнала вынікае, што адпаведную прапанову ўнёс мітрапаліт Менскі і Заслаўскі Веньямін, патрыяршы экзарх усяе Беларусі, на думку якога, аддзел часткова дубляваў функцыі сынадальнага інфармацыйнага аддзела (СІНФА). Сынод прыняў гэтую прапанову і пастанавіў, што аддзел узаемаадносін Царквы і грамадзтва «з мэтай аптымізацыі і павышэньня эфэктыўнасьці працы» належыць рэарганізаваць шляхам зьліцьця ў структуру СІНФА (сярод іншага выконвае функцыю прэс-службы экзархату).

Старшыні СІНФА даручана распрацаваць абноўленую рэдакцыю палажэньня аб аддзеле з улікам рэарганізацыі і падаць яго на зацьвярджэньне да наступнага пасяджэньня Сыноду БПЦ.

Чым займаўся скасаваны аддзел

На пакуль яшчэ дзейным сайце сынадальнага аддзелу ўзаемаадносін Царквы і грамадзтва адзначаецца, што структуру заснавалі 25 ліпеня 2014 году па рашэньні Сынода БПЦ «у сувязі з узрослай неабходнасьцю разьвіваць, удасканальваць, сыстэматызаваць і каардынаваць канструктыўны дыялёг Царквы і грамадзтва ў Беларускім экзархаце».

Першым старшынём аддзела прызначылі япіскапа Бабруйскага і Быхаўскага Серафіма. У верасьні 2017 году на гэтай пасадзе яго зьмяніў настаяцель менскага прыходу протаярэй Мікалай Коржыч, які ўзначальваў аддзел да яго скасаваньня.

У студзені 2018 году ўжо былы патрыяршы экзарх мітрапаліт Павел прызначыў намесьнікам старшыні аддзела ўзаемаадносін Царквы і грамадзтва клірыка менскага прыходу храма ў гонар прападобнага Серафіма Сароўскага протаярэя Аляксандра Шымбалёва.

Супрацоўнікі аддзелу нярэдка прадстаўлялі БПЦ на імпрэзах іншых канфэсій, а таксама суправаджалі экзарха на сустрэчах з замежнымі дэлегатамі. Так, напрыклад протаярэй Мікалай Коржыч сёлета у кастрычніку ўдзельнічаў у сустрэчы мітрапаліта Веньяміна са спэцдарадцам апостальскай нунцыятуры ў Беларусі арцыбіскупам Антоніё Мэніні. У верасьні протаярэй Аляксандар Шымбалёў суправаджаў ватыканскую дэлегацыю на чале з сакратаром па адносінах Сьвятога пасаду зь дзяржавамі арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам.

Акрамя таго, Шымбалёў удзельнічаў у міжрэлігійнай малітве за Беларусь, якая прайшла 18 жніўня ў сталічным касьцёле ў гонар Сьвятых Сымона і Алены (Чырвоны касьцёл) на фоне распачатага пасьля прэзыдэнцкіх выбараў палітычнага крызісу. Прадстаўнік БПЦ тады заявіў, што «ўсе пытаньні можна вырашыць мірна» і заклікаў маліцца, каб «Бог зьмяніў душы і сэрцы тых людзей, якія выйшлі на шлях жорсткасьці і нянавісьці».

Шымбалёў таксама прысутнічаў у якасьці прадстаўніка Беларускага экзархату 24 сьнежня на вігілійнай імшы, якую кіраўнік каталіцкага эпіскапату Беларусі, мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў у менскім архікатэдральным касьцёле Найсьвяцейшай Панны Марыі ў дзень свайго вяртаньня з амаль чатырохмесячнага выгнаньня. Выступаючы пасьля імшы, протаіерэй Аляксандар ад імя БПЦ павіншаваў каталіцкага ярарха зь вяртаньнем на радзіму, а таксама пажадаў усім прысутным, каб «мы назаўсёды пазбавіліся ад беззаконьня, хлусьні, гвалту; усяго, што вядзе нашыя душы і сэрцы да сьмерці духоўнай і цялеснай».

Раней звольнілі старшыню сынадальнага інфармацыйнага аддзела

Варта адзначыць, што на пасяджэньні Сыноду БПЦ 14 сьнежня таксама быў зацьверджаны новы старшыня сынадальнага інфармацыйнага аддзела. Ім стаў клірык Менскай эпархіі гераманах Афанасій Сакалоў, які зьмяніў на гэтай пасадзе настаяцеля Сьвята-Праабражэнскага храма ў Ракаве (Валожынскі раён Менскай вобласьці) протаярэя Сергія Лепіна.

Протаярэй Сергій падаў заяву аб звальненьні з пасады, на якой прапрацаваў каля 10 гадоў, 26 лістапада. Прычыны гэтага кроку сьвятар не камэнтаваў.

15 лістапада Лепін на сваёй старонцы ў фэйсбуку асудзіў зьнішчэнне сілавікамі народнага мэмарыялу Раману Бандарэнку ў двары на вуліцы Чарвякова ў Менску («плошча Перамен»). Тады ж публічна раскрытыкаваў знос народнага мэмарыяу Бандарэнку таксама генэральны вікарый Менска-Магілёўскай архідыяцэзіі Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі біскуп Юрый Касабуцкі.

17 лістапада Аляксандар Лукашэнка абурыўся пазыцыяй прадстаўнікоў цэркваў і запатрабаваў ад кіраўніка сваёй адміністрацыі разабрацца ў гэтым пытаньні. 18 лістапада Генэральная пракуратура вынесла Лепіну і Касабуцкаму афіцыйнае папярэджаньне «аб недапушчальнасьці парушэньня закону».

Радыё Свабода

Знаёмімся з новым прэс-сакратаром БПЦ іераманахам Афанасіем, які прыйшоў на месца апальнага Сяргея Лепіна
У канцы лістапада Беларуская праваслаўная царква змяніла прэс-сакратара. Сяргей Лепін, які займаў пасаду на працягу 10 гадоў, сышоў у адстаўку.

Незадоўга да гэтага Лепін шчыра выказаўся наконт знішчэння мемарыялу памяці Рамана Бандарэнкі. Гэта не спадабалася Аляксандру Лукашэнку, які публічна раскрытываў Лепіна, пасля гэтага святаром занялася Генеральная пракуратура.

На месца Лепіна прыйшоў 54-гадовы іераманах Афанасій. Да пострыгу, які ён здзейсніў у мінулым годзе, меў імя Георгій Сакалоў. «Наша Ніва» ўзяла ў айца Афанасія першае інтэрв’ю. Уся размова цалкам праходзіла на беларускай мове.

«Наша Ніва»: Пра вас ніхто нічога пакуль не ведае, раскажыце, адкуль вы родам?

Афанасій (Сакалоў): У кожнага чалавека ў пашпарце ёсць месца ягонага нараджэння, але часта бывае так, што бацькі кудысьці пераязджаюць і дзяцінства, і сталенне адбываецца ў зусім іншым месцы. Так было і са мной. Месцам майго нараджэння з’яўляецца Кармянскі раён Гомельскай вобласці, але маё дзяцінства і юнацтва прайшло ўжо на Магілёўшчыне, у Слаўгарадскім раёне.

«НН»: Хто вы адукацыі?

АС: Адукацыя ў мяне педагагічная, я скончыў БДПУ факультэт беларускай філалогіі ў 1994 годзе.

«НН»: Як атрымалася, што ўніверсітэт і Духоўную семінарыю вы скончылі ў адзін год?

АС: Універсітэт я сканчваў завочна, будучы ўжо студэнтам семінарыі. У Жыровіцкую семінарыю я паступіў у 1989 годзе, што тычыцца свецкай адукацыі, то ў мяне быў перапынак. Атрымалася, што вельмі доўга вучыўся.

Тым не менш у педуніверсітэце заспеў вельмі дарагіх мне людзей, як прафесара Фёдара Янкоўскага, Міхася Яўневіча, Алену Юрэвіч, Эвеліну Блінаву і іншых. Гэта ўсё старая, у добрым значэнні гэтага слова, школа. Ва ўніверсітэце выпуск быў у лютым, а ў семінарыі ў чэрвені 1994 года.

«НН»: Кім вы працавалі да таго, як сталі святаром?

АС: Быў настаўнікам у вясковых школах на Слаўгарадчыне. У асноўным выкладаў беларускую мову, але даводзілася і рускую. Здарыўся Чарнобыль, было цяжка з настаўнікамі ў вясковых школах ў забруджаных раёнах, як Кармянскі, Слаўгарадскі, Чэрыкаўскі, Краснапольскі. Мы стараліся не адмаўляць, калі адміністрацыя школ прасіла, хоць і не спецыяліст, але лепш, чым нічога.

«НН»: Калі вы сталі выкладаць у семінарыі?

АС: Адразу як скончыў, то атрымаў прызначэнне ў семінарыю — ад верасня 1994 года. Хаця насамрэч ад 1990 года ўжо супрацоўнічаў. Тады людзей не асабліва хапала, нехта мяняўся, хтосьці не затрымліваўся, былі перыяды, калі трэба было, хоць камусьці выкладаць і беларускую мову, і рускую, і стылістыку, і іншыя спецкурсы.

Так што я перыядамі там працаваў ад 1990-а года, хоць і не быў класічным выкладчыкам, а хутчэй, лектарам (часовым запрошаным чалавекам, які праводзіў заняткі). Ад 1994 да 2005 гадоў я выкладаў пастаянна і ў семінарыі, і ў Акадэміі. У Акадэміі яшчэ і вучыўся сам. Ад 2005 да 2013 быў выключна толькі на прыходзе ў Лясной Слаўгарадскага раёна (паселішча, дзе падчас Паўночнай вайны ў 1708 годзе адбылася славутая бітва між Рускім царствам і Швецыяй — «НН»). Ад 2013 — асноўнае месца ў прыходзе, але разы два на месяц прыязджаў у Жыровічы для выкладання.

«НН»: Чаму ў свой час сышлі з семінарыі? Па прычыне здароўя, кажуць?

АС: У мяне і тады было не надта моцнае здароўе, і цяпер, але грэх скардзіцца, бо сур’ёзных праблем не маю. Другім момантам было тое, хоць я і з вялікай сям’і, але менавіта я ў асноўным даглядаў бацькоў, калі яны сталі старэнькімі. Мама адышла летась, на 92-м годзе жыцця. Калі я жыў у Жыровічах, то вельмі часта ездзіў на Слаўгарадчыну, праведваў.

Уладыка Сафроній (Юшчук), прымаючы мяне, прапаноўваў мне і Магілёў, і Кафедральны сабор, але я папрасіў вясковы прыход. Тады яшчэ і тата быў жывы, і мама. Трэба было ім дапамагаць, даглядаць, пахаваць, каб усё было прыстойна, па-божаму, па-чалавечы. Каб бацькі не былі кінутыя.

У мяне ў апошні год вельмі шмат прызначэнняў: і намеснік Рэдакцыйнай камісіі Мінскай экзархіі, і прарэктар Духоўнай акадэміі па выхаваўчай працы.

«НН»: Так, прычым прызначэнні пайшлі, калі вы прынялі манаскі пострыг. Гэта выпадкова ці не?

АС: Не вельмі. Што тычыцца майго манаства, то раскажу вам вельмі шчыра, як усё было, і чаму гэта адбылося так позна. Я не быў у шлюбе, манаства — гэта той шлях, які меўся мной на ўвазе ад самага пачатку. Але ўсё ж манах у ідэале павінен жыць у манастыры. Калі я стаў выкладаць у духоўнай семінарыі, то ў мяне пра гэта былі размовы з мітрапалітам Філарэтам. І ён казаў, што, канечне, трэба, але адна справа жыць у манастыры, а іншае — калі нямоглыя бацькі, да іх трэба ездзіць.

Я кажу пра гэта шчыра: хтосьці разумее, хтосьці — не. Пакуль бацькі жывыя, пакуль ёсць такая неабходнасць, не трэба спяшацца. Калі вы ўжо будзеце вольнымі, то можна будзе пастрыгчыся, так мне казаў мітрапаліт Філарэт. Мітрапаліт Павел таксама добра ведаў пра гэтую сітуацыю.

«НН»: Але вы да манаства сябе рыхтавалі ўсё жыццё?

АС: Канечне, з юначых гадоў.

«НН»: Вы цяпер не з’яўляецеся настаяцелем ні ў адной царкве?

АС: Не.

«НН»: Кажуць, што вашы погляды блізкія да заходнерусізму, ці праўда гэта?

АС: (смяецца). У мяне вельмі шырокія погляды. І заходнерусізм я таксама разумею, але гэта, можна так сказаць, крайнія погляды.

«НН»: Як вам прапанавалі стаць прэс-сакратаром БПЦ?

АС: Звычайна ў такіх сітуацыях пытаюцца. Калі нават і не вельмі хоча, то бывае, што кіраўнік прымае рашэнне, тлумачачы, чаму гэта патрэбна. Я нават не ведаю, маё гэта ці не маё. Мне асабіста бліжэй выкладанне, адукацыя.

У Акадэміі я вучыўся разам з айцом Сергеем Лепіным. Мы сустракаліся, калі былі такія кадравыя рашэнні, я яго прасіў аб дапамозе, і спадзяюся, яго досвед дапаможа мне.

Гутарыў Зміцер Панкавец, Наша Ніва

Прэс-сакратаром БПЦ стаў іераманах Афанасій — прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі
27 лістапада кіраўнік БПЦ мітрапаліт Веніямін прызначыў в.а. старшыні Сінадальнага інфармацыйнага аддзела Беларускай праваслаўнай царквы іераманаха Афанасія (Сакалова). Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце БПЦ.

Такім чынам мітрапаліт Веніямін задаволіў прашэнне протаіерэя Сергія Лепіна аб звальненьні па ўласным жаданні, падзякаваўшы яму за шматгадовую працу.

Нагадаем, што Сергій Лепін асудзіў руйнаванне мемарыяла ў памяць Рамана Бандарэнкі, за што падвергся крытыцы з боку Лукашэнкі і атрымаў папярэджванне ад Генпракуратуры.

Іераманах Афанасій (Юрый Сакалоў) нарадзіўся ў 1966 г. у Кучыне Гомельскай вобласці. Скончыў БДПУ (1994 г.), Мінскую духоўную семінарыю (1994 г.) і акадэміі (1999 г.), кандыдат багаслоўя.

Да верасня 2019 а. Афанасій быў настаяцелем прыхода храма святых апосталаў Пятра і Паўла вёскі Лясная (Магілёўская епархія). З верасня 2019 па сакавік 2020 быў першым прарэктарам Мінскай духоўнай семінарыі. З сакавіка 2020 года прызначаны старшынёй прыходскага савета Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска.

Зараз ён прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі.

Наша Ніва