Ксёндз на нарах: Вячаслаў Барок пра суткі арышту

3 снежня каталіцкага святара з Расонаў Вячаслава Барка асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Суд палічыў «дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі» размешчаную ім у фэйсбуку працу мастака Уладзіміра Цэслера «Стоп лукашызм!», на якой сапраўды прысутнічае выява нацысцкай свастыкі. Вось толькі сам аўтар сцвярджае, што яго карціна мае «антыфашысцкую і антытаталітарную скіраванасць». Што ніяк не паўплывала на разуменне творчасці Цэслера прадстаўніком беларускай Феміды.

Ці можа сёння ў Беларусі святар заставацца па-за палітыкай? Ці гатовы быў ксёндз пайсці за свае перакананні ў турму? Як да рашэння суда паставілася кіраўніцтва каталіцкай царквы і шараговыя вернікі? Адказвае ксёндз-пробашч расонскага касцёла Святога Язафата Кунцэвіча Вячаслаў Барок.