Айцец Андрэй Яварэц. Не думаю, што кіраўнік хора і яго ўдзельнікі нічога не разумеюць.

Патрапіла на вочы інфармацыя, што на ВНС у якасці ўдзельніка культурнай праграмы будзе браць удзел Хор Менскага Свята-Духава кафедральнага сабора. Спяваць будуць твор «Малітва» — шэдэўр, асабліва ў мулявінскім выкананні. І зразумела, што і не ў хоры, і не ў творы праблема. А вось месца і час — так.

І я не думаю, што кіраўнік хора і яго ўдзельнікі, нічога не разумеюць. Тым больш, што тую самую «Малітву» яны цудоўна выканалі ў адзін з трагічных дзён жніўня на ганку свайго Сабора. (Здаецца, паралельна з намі, айцамі і нашым «Магутным Божа» на ганку нашага сабора ў Гародні). Таму, мяркую, усе усё выдатна разумеюць. І тым не менш…

Сярод каментароў галасы даволі лагодныя і памяркоўныя. Ніхто з большага не кідае ў іх бок ніякіх камянёў, з большага разумеючы ўвесь ступень клерыкальнай несвабоды. Так, не ўсё залежыць ад іх. Але ж, так бы хацелася, каб у тым аб’ёме ўласнай годнасці і духоўнай свабоды, які ўсё ж належыць ім — яны маглі б зрабіць свой сапраўдны і маральны выбар!

P.S. Дарэчы, чамусці прыпоўніўся выпадак, як гадоў 5 таму назад у Маскве, Хор Срэценскай семінарыі выступаў на канцэрце ў нейкай вялікай залі пад час святкавання Дня заснавання органаў ВЧК-КГБ. 20 снежня, здаецца. Разумею і ведаю, якая беспраўная і несвабодная істота пад назвай «семінарыст». Але менавіта тады, я адчуў, што за нейкую мяжу мая Царква перакрочыла ўжо тады, і што станцыя «Дно» засталася ўжо ззаду…

Крыніца